К книге
Аляксандр Капусцін. Старонкі памяціСтраница 8
50%
Страница 8
8

I хаця паблізу з сталічнай кватэрай было пухавіцкае лецішча, усім, хто хаця б больш-менш ведаў Аляксандра Пятровіча, было добра вядома аб заўсёдным прыцягненні Капусціна. Hi на дзень, ні на гадзіну ён не забываўся пра Жлобін, родную Жлобіншчыну. Туды яго заўсёды цягнула, там ён усё ведаў, клопатамі землякоў ён жыў, жлобінскімі гісторыямі і будзёншчынай сілкавалася яго, Аляксандра Капусціна, дакументальная і мастацкая проза.

Аляксандр Капусцін. 1960 г.

ЕГО ЗАВОРАЖИВАЮЩАЯ УЛЫБКА

Евгений КАРЦЕВ, директор Жлобинского историко-краеведческого музея

Александр Петрович Капустин, Саша, Александр. Так его называли товарищи по работе, родные, друзья. Это был замечательный человек — простой, доброжелательный, приятный в общении. К нему тянуло всех, с кем бы он не встречался. Его завораживающая, искрометная, с определенным зарядом юмора улыбка всегда располагала к нему собеседника, превращала встречу с Капустиным в настоящий праздник. Он никогда не старался кому-то подражать, не ссылался ни на какие авторитеты. У него всегда, насколько я знаю, была своя твердая позиция, свои взгляды и оценки.

С Александром Петровичем я познакомился в деревне Старая Рудня, на его родине, в кабинете тогдашнего председателя колхоза имени Кирова Михаила Герасимовича Маршина, Героя Социалистического Труда. Было это в начале 60-х годов. А. П. Капустин приехал туда, как корреспондент областной газеты «Гомельская праўда», а я, как работник райкома партии. Михаил Герасимович, как всегда, с доброжелательным юмором, представил нас друг другу. Мне очень понравилась сосредоточенная заинтересованность Александра Петровича в колхозных делах, он живо интересовался тем, что думают люди по поводу последних решений партии и правительства. И неудивительно, ведь тогда вовсю шла «перестройка» политической и экономической жизни нашего государства. Как-то сразу с осторожных и изучающих друг друга вопросов мы перешли к оценке негативных моментов этой перестройки. Известно, что в то время шла непонятная и, как показала жизнь, никому не нужная хрущевская перетасовка партийного и хозяйственного актива. Были созданы два обкома партии (промышленный и сельскохозяйственный), а в районах вообще царила неразбериха.

После этой встречи мы стали встречаться чаще. Сначала по служебным делам, а затем наше знакомство переросло в тесную дружбу. Он познакомил меня со своей очаровательной женой Эмилией Ивановной, а я его со своей семьей — женой и дочерью.

Очень много незабываемых встреч было у меня с Александром Петровичем. И каждая из них оставила в душе теплые воспоминания. Жизнь не стояла на месте, вскоре меня перевели на работу в горисполком, где я занял должность заместителя председателя. Переехал из Гомеля в Минск и Александр Петрович. Но по-прежнему он не забывал свой родной город, часто бывал здесь, по-прежнему продолжалась наша дружба.

В жизни каждого человека случаются моменты, когда нужно собрать воедино все свои силы, всю энергию, все знания, чтобы выполнить порученное дело. Так случилось и со мной, когда мне поручили возглавить коллектив швейной фабрики. Сложность состояла в том, что фабрика расширялась, строилась, внедряла новые технологии. В четыре раза возросла численность коллектива — люди нуждались в жилье, в детских садах, так что строить приходилось все сразу — и фабрику, и объекты соцкультбыта. Александр Петрович видел, с какими трудностями мы сталкиваемся, и помогал нам и словом, и делом. В начале семидесятых годов на страницах республиканской и центральной прессы часто появлялись его злободневные, зажигательные, острые статьи о проблемах тружеников города и деревни, о строительстве новых предприятий, о становлении трудовых коллективов. Благодаря А. П. Капустину узнали в министерстве легкой промышленности и других ведомствах и о наших проблемах. Мало того, Александр Петрович живо интересовался тем, как реагируют в этих ведомствах на его выступления в печати, чем помогают. Да и сам неоднократно становился ходоком к сильном мира сего, «пробивал» проекты, договоры, сметы. Он имел самое непосредственное отношение и к строительству общежития для работников швейной фабрики, и к строительству детского сада, и к расширению производственных корпусов.

Поистине неоценима помощь Александра Петровича Капустина в организации и открытии в Жлобине историко-краеведческого музея. В начале 90-х годов Жлобин был единственным городом областного подчинения, не имеющим своего музея. Началась большая кропотливая работа по его созданию. И я, как директор будущего музея, конечно же был не вправе отказаться от такой помощи, хотя и знал, насколько занят Александр Петрович своей литературной деятельностью, общественной работой. Александр Петрович постоянно оказывал помощь музею. Так, по его рекомендации в середине 90-х годов при музее был создан совет творческих работников, разработан план проведения художественных выставок. Благодаря этому мы открыли в городе и на селе немало талантов, более 120 художников и народных умельцев составляют сегодня основу творческой мастерской Жлобинщины.

Земляки Александра Петровича Капустина свято чтут память о нем. В Жлобинском историко-краеведческом музее открыт специальный стенд, посвященный жизни и творчеству писателя. А в недалеком будущем в новом здании музея планируется открыть мемориальную комнату А. П. Капустина, где будут представлены его личные вещи, книги, воспроизведена рабочая обстановка кабинета замечательного человека, за встречу и дружбу с которым я бесконечно благодарен судьбе.

ВЕДАЙЦЕ, ЯКИМ ЁН БЫЎ...

Кожны чалавек паўстае ў самых розных стасунках. Ды і інакш быць не можа: ён знаходзіцца не ў нейкай ізаляванай — ад людзей і свету — прасторы, а жыве ў грамадстве. Грамадства ж — гэта і кожны індывідум, і людская супольнасць, і тыя кантакты, якія адбываюцца з рознай нагоды. А калі чалавек адыходзіць ад жыцця, калі ён пакідае зямлю, каб далучыцца да вечнасці, дык згадваючы яго, успамінаючы, кожны, хто ведаў яго (як і кожны, хто хоча паболей ведаць пра яго), пачынае пракручваць у памяці (ці атрымліваючы іх ад іншых) пэўныя факты, каб з іх шляхам аналізу, супастаўлення лепей уявіць сябе таго, хто выклікае да сябе цікавасць.

Канешне ж, усё гэта тычыцца і Аляксандра Пятровіча. А давялося мне сутыкацца з ім у розных абставінах. Бываў у яго і на кватэры. I тады, калі дома знаходзілася мілая, абаяльная, прыветлівая жонка яго Эмілія Іванаўна… I тады, калі яна знаходзілася ў ад’ездзе. Магчыма, нават часцей. I прычына для гэтага знаходзілася адна і тая ж. Дастаткова было Эміліі Іванаўне куды-небудзь паехаць, як Аляксандр Пятровіч пачынаў маркоціцца. Гэта заўважалася і па яго частых званках мне, якія заўсёды зводзіліся да аднаго: «Зайшоў бы, сумнавата без Эміліі Іванаўны…» I я заходзіў…

Магчыма, як на сённяшні дзень, дык гэта трэба было б рабіць і часцей. Але, калі ўсе жывыя, думаеш прыкладна так: куды спяшацца, насустракаемся яшчэ, нагаворымся… Цяпер ужо не насустракаемся. I, вядома, не нагаворымся. А тады…

Тады шмат пра што гаварылі. I нязменна з намі прысутнічала сама… Эмілія Іванаўна. Калі не зойдзеш, дык у Аляксандра Капусціна на сцяне партрэт любай жонкі. Нешта накшталт сяброўскага шаржа. I абавязкова жартаўлівы надпіс. Не аднаго з тых запісаў я, праўда, не запомніў. Памятаю толькі, што абавязкова прысутнічала слова Мілка…

Калі быць праўдзівым, я не пытаўся ў свайго старэйшага таварыша аб тым, як пазнаёміўся ён з будучай жонкай. Лічыў такія роспыты нетактоўнымі. Сам жа Аляксандр Пятровіч пра гэта нічога не гаварыў. Як і не згадваў падрабязнасцяў сямейнага жыцця. Зразумела, у рамках таго, што можна гаварыць старонняму чалавеку, з якім знаходзішся няхай і ў прыязных адносінах.

Ды і без гэтага адчувалася, што ў доме пануюць спакой і згода, тое ўзаемаразуменне, якое магчыма толькі тады, калі пад адной страхой знаходзяцца людзі, якія ўзаемна кахаюць адзін аднаго моцна, горача. Асабліва, жывучы ўдваіх, а з цягам часу, калі цяжар гадоў усё больш дае знаць аб сабе, без гэтай узаемнай любові вельмі цяжка.

I ўсё ж — якім быў ён, Аляксандр Пятровіч, так сказаць у хатніх абставінах? Як ставіўся да жонкі? Пра гэта і захацелася пачуць з вуснаў самой Эміліі Іванаўны.

— Усё мае свой пачатак… Нешта ж паслужыла і штуршком для вашага знаёмства з Аляксандрам Пятровічам, тады, відаць, проста Аляксандрам Капусціным, а правільней — Сашам Капусціным?

— Пазнаёміліся мы з ім у 1946 годзе. Аляксандр Пятровіч працаваў тады адвакатам у Жлобінскім судзе, а я сакратаром-машыністкай.

— Як цяпер любяць казаць, службовы раман?

— Які там раман?! На той час мне не было яшчэ і семнаццаці гадоў.

— А тут дваццацідвухгадовы юнак, які быў падпольшчыкам, партызанам, ваяваў на фронце…

— Многія, хто ваяваў, працавалі ў судзе.

— Значыць, зусім не гэта прывабіла вас у Аляксандры Пятровічы?

— А я і не задумвалася, але, канешне, не гэта прывабіла. Падабаўся ён мне тым, што быў вясёлым, адкрытым, дасціпным у размове. Адным словам, цягнулася душа да яго.

— I скончылася тым, чым павінна было скончыцца. Вы пажаніліся…

— 12 ліпеня 1947 года…

— А не палохала Вас, Эмілія Іванаўна, што ў Аляксандра Пятровіча мог быць нехта іншы?

— А чаго палохацца, калі Аляксандр Пятровіч сам усё расказаў. Сустракаўся ён раней з дзяўчынай, Аняй яе звалі.

— I гэтая Аня вось так адразу і «адпусціла» Аляксандра Пятровіча?

— Відаць, яна кахала яго па-сапраўднаму. У гэтым я ўпэўнілася, як мы сталі мужам і жонкай. Жылі тады ў вёсцы Старая Рудня, дзе і нарадзіўся Аляксандр Пятровіч. Штодня ездзілі цягніком на работу і дахаты. Ездзіла гэтым цягніком і Аня. І нязменна глядзела ў наш бок. Аляксандр Пятровіч бывае падыходзіў да яе. Яны аб нечым размаўлялі. Аня ўсміхалася. Ды і ён неабыякавы — як мне здавалася — быў да яе.

— А Вы?

— Я вельмі раўнавала. I не ведаю, чым бы гэта ўсё скончылася, калі б не мая мама…

— Цёшча правяла з зяцем «растлумачальную» работу?

— Наадварот… Яна начала мяне выхоўваць.

— Такую цёшчу пашукаць трэба! I як маці выхоўвала Вас, Эмілія Іванаўна?

— Як чалавек больш жыццёва мудры, дала шэраг парад, якія, як цяпер разумею, былі вельмі важныя. Мама сказала мне, каб я перастала без падстаў на тое раўнаваць. Маўляў, ад гэтага будзе горш. Мужчынам падабаецца, калі іх раўнуюць. А яшчэ мама параіла, калі чарговы раз убачу ў вагоне Аню, запрасіць яе да нас, каб разам ехаць. Так я праз некаторы час і зрабіла. Аляксандр Пятровіч спачатку здзівіўся, чаго гэта я так пачала ставіцца да Ані. А пасля, мабыць, пра ўсё здагадаўся. I мы нярэдка ехалі разам, сядзелі побач на лаўках ці насустрач адзін аднаму. I рэўнасць знікла.

— I сям’я ўратавалася?

— Хто яго ведае, чым магло б скончыцца, калі б не маміна парада. I ўсё ж, па-мойму, Аляксандр Пятровіч не пайшоў бы на тое, каб здрадзіць мне. Не магла пайсці на гэта і я…

— Вам, Эмілія Іванаўна, давялося жыць ў многіх гарадах — такая ўжо праца была ў Аляксандра Пятровіча…

— У 1948 годзе Аляксандра Пятровіча запрасілі на працу ў Гомельскі абласны суд, яго прызначылі старшынёй Гомельскай абласной калегіі адвакатаў. Яшчэ праз год яго выбралі народным суддзёй у колішнім Свяцілавіцкім раёне. А потым працаваў народным суддзёй ва Уваравічах, Рэчыцы… А ў Мінск пераехалі ў 1971 годзе.

— За гэты час адбылося нямала знаёмстваў. 3 многімі людзьмі Вы зблізіліся, а яны, адпаведна, з Вамі і Аляксандрам Пятровічам. Як, на Вашу думку, ён хутка знаходзіў агульнае паразуменне з тымі, з кім яшчэ нядаўна не быў знаёмы?

— Хутка. Такім ужо таварыскім чалавекам быў Аляксандр Пятровіч. Гэтаму спрыяла і тое, што ён быў вельмі вясёлым, любіў жарт, добра іграў на баяне, гітары, а яшчэ цудоўна спяваў. А тады ж, пасля вайны ды і ў наступныя гады, мы былі ўсе маладымі. А часы — ведама якія. Цяжкія… Дык любілі збірацца разам. I святы адзначыць, i проста так, каб сумесна адпачыць. Гэта не тое, што цяпер, калі звычайна падобныя сустрэчы заканчваюцца п’янкамі. Ды і гарэлкі на стале, як правіла, не было. Хатнія наліўкі. Затое колькі размоў вялося?! Узнікалі спрэчкі, любілі адзін з аднаго пажартаваць. Незласліва, па-сяброўску. I Аляксандр Пятровіч нязменна быў душой кампаній. Асабліва шмат сяброў у нас стала, калі жылі ў Рэчыцы — Сівачэнкі, Хмяленкі, Мельнікавы, Кораневы. Калі-нікалі Аляксандр Пятровіч і пракурор Іван Паўлавіч Сівачэнка як пачнуць нешта даказваць адзін аднаму, здаецца, назаўсёды пасварацца. Той даказвае, што трэба разглядаць пэўную справу ў судзе. Аляксандр жа Пятровіч настойвае на сваім: не трэба разглядаць, бо яшчэ не гатова надежным чынам. Мы з жонкай Сівачэнкі, Марыяй Іванаўнай, слухаючы ўсё, з жахам думаем: «Цяпер ужо стануць ворагамі, ніколі не памірацца!» З такой думкай і разыходзімся. А пасля звонім адна адной, цікавімся, чым займаецца муж. А яны, як ні ў чым ні бывала. Праз некаторы час такса ма хто-небудзь патэлефануе. Аляксандр Пятровіч просіць Івана Паўлавіча перанесці скрыню ў хаце, маўляў, адзін справіцца не можа. Ці Сівачэнка просіць зайсці са мной, каб паслухаць новую патэфонную пласцінку. Гэта ў іх як бы ўмоўны код быў. Як быццам яшчэ і не памірыліся, але ўжо адзін без аднаго быць не могуць.

— А як паводзіў сябе Аляксандр Пятровіч у час судовых пасяджэнняў? Там жа трэба праявіць надежную цвёрдасць, захаваць выкананне літары закона. На эмоцыях не абыдзешся…

— Да кожнага пасяджэння суда ён рыхтаваўся вельмі старанна, па некалькі разоў перачытваў матэрыялы, каб, барані Бог, не ўпусціць што-небудзь вельмі важнае. I толькі, калі ўпэўніваўся, што можна выносщь справу на разгляд, даваў на гэта згоду. А непасрэдна перад пасяджэнне часта праводзіў бяссонныя ночы, каб зноў прааналізаваць найбольш спрэчныя моманты. Ён быў упэўнены: суд не мае права памыляцца. I гэтым правілам нязменна кіраваўся ў судовай практыцы. Разумеў, што у час пасяджэння вырашаюцца лёсы людзей, няхай і тых, хто здзейсніў якое-небудзь злачынства, парушыў закон. Калі справу разглядаў Аляксандр Пятровіч, у зале заўсёды збіралася шмат людзей. Ён умеў весці пасяджэнне належным чынам. Па магчымасці падаваў той ці іншы выпадак з гумарам. Канешне, калі разглядалася нешта кур’ёзнае, тады прыходзіла нямала ахвочых, каб пачуць усе… Але пры гэтым Аляксандр Пятровіч заставаўся непахісным, калі трэба было захаваць літару закона.

Предыдущая главаГлава 8 из 16Следующая глава