К книге
Аляксандр Капусцін. Старонкі памяціСтраница 2
13%
Страница 2
2

При таких встречах мы с Виталием Ивановичем Бойкачевым — председателем городского Совета, заместителем председателя горисполкома Евгением Ивановичем Босаревским подробно рассказывали Александру Петровичу о жизни города, происшедших изменениях в экономике, образовании, культуре. Затрагивали другие вопросы жизнедеятельности города, выслушивали его советы, предложения.

Александр Петрович очень живо интересовался жизнью города, по-отечески переживал за нас, постоянно следил за газетами, журналами, теле- и радиопередачами, в которых публиковались статьи, рассказывалось о Жлобине, его людях. Поэтому он всегда был в курсе городских событий и всегда радовался происходящим положительным изменениям.

Писатель должен обладать многими качествами, необходимыми для того, чтобы написанное им было понятно людям, интересовало бы их. И главными среди таких качеств, конечно же, является любовь к людям, знание человеческой психологии, а если ты пишешь о своем крае — знание его истории, изучение судеб людей. Все эти качества были присущи Александру Петровичу.

Регулярными были его встречи в коллективах предприятий города, училищ, школ, со многими жителями. Александр Петрович любил людей, и они отвечали ему взаимностью. Вот только один пример. В феврале 1994 г. ему исполнилось 70 лет. И вполне естественно, что горисполком совместно с райисполкомом внесли предложение отметить юбилей писателя в Жлобине. С большим трудом удалось убедить Александра Петровича согласиться с нашим предложением. В вечере чествования нашего земляка приняли участие представители трудовых, творческих коллективов города и района, друзья Александра Петровича, члены Союза писателей республики. В его адрес были высказаны самые добрые, сердечные слова благодарности, пожелания, вручены памятные сувениры.

В заключение Александр Петрович подарил участникам встречи свои книги.

Все были единодушны — вечер удался на славу. Уже когда все волнения были позади, Александр Петрович еще раз убедился, как его любят на Жлобинщине, как он всем нам дорог, необходим.

В ходе общения со своими земляками он получал не только удовлетворение, но и подпитывался новыми идеями, впечатлениями, так необходимыми для литературного творчества.

Книги Александра Петровича — это прежде всего проявление любви к своей малой родине, дань уважения к людям, защищавших и прославляющих Отечество, облагораживающих землю.

Красивая земля дана нам Богом, но навеки любимой она может быть только благодаря людям. И это понятие всецело относится к Александру Петровичу.

Исполнительный комитет, руководители предприятий города — Белорусского металлургического завода, ОАО «БелФА», редакции газеты «Новы дзень», ИПП «Техническая книга», художники оказывали поддержку и принимали непосредственное участие в издании книг, написанных Александром Петровичем о Жлобинщине, — «Старая Рудня», «Хлапчук з дняпроўскіх берагоў», «Добрым сэрцам чалавечым».

С большим желанием откликался Александр Петрович на наши предложения принять участие в проведении традиционно значимых для города мероприятий — Дня Победы 9 мая, Дня освобождения города 26 июня и других. Он был членом оргкомитета по подготовке к празднованию 50-летия со дня освобождения Жлобина и района от немецко-фашистских захватчиков. Именно ему принадлежит идея по завершении этого юбилейного мероприятия издать сборник «3 думамі чыстымі, з добраю воляй». Это еще раз подтверждает неразрывную связь всей жизни писателя со своими земляками. А свое выступление на праздновании 50-летия со дня освобождения города Александр Петрович закончил такими словами: «За вашы добрыя чалавечыя справы, слаўныя людзі нашага прыдняпроўскага горада, дастойны вы вялікага гонару і пашаны. У гэты ўрачысты святочны дзень я рады шчырым задушэўным словам засведчыць сваю бязмежную павагу да вас. Ад усяго сэрца жадаю вам здароўя, дабра, шчасця надоўга, назаўсёды. Спадзяюся, што наш родны Жлобін у дваццаць першым веку стане горадам сонца».

Благодарные жлобинчане всегда будут признательны А. П. Капустину за все то доброе, что он сделал в своей жизни для людей, своих земляков по восстановлению истории родного края, описанию судеб многих своих сограждан.

Нам предстоит провести еще большую работу по изучению творческого наследия Александра Петровича, популяризации его книг, особенно среди молодежи, увековечивании его светлой памяти на Жлобинщине.

А.П. Капусцін і У.К. Ерафеев. 12 ліпеня 1996 г.

ЧАЛАВЕК З ПАЗІЦЫЯЙ

Анатоль БУТЭВІЧ, пісьменнік.

Шаноўны Аляксандр Пятровіч!

Скажу праўду, мы добра помнім вашу Размову ў дарозе, ваш заклік Быць чалавекам, Па арбіце памяці згадваем Рэха даўніх баёў і дакранаемся да Салёнай расы. Няхай ваш Покліч сэрца вымушае і надалей Белых гусей лета прарочыць…

(3 віншавальнай тэлеграмы міністра інфармацыі РБ Анатоля Бутэвіча з нагоды 70-годдзя з дня нараджэння А. П. Капусціна).

12.02.1994 г.

***

Мне цяжка пісаць пра чалавека, з якім зусім нядаўна сустракаліся, спрачаліся, радаваліся. Ды і наогул, гэта нешта ненатуральнае: маладзейшы піша ўспаміны пра старэйшага. Дзіўны жанр…

Таму я хутчэй назваў бы свае два словы рэфлексіяй. Рэфлексіяй на знаёмства і сяброўства з дбайным рупліўцам на ніве прыгожага пісьменства і яго малодшай сястры — журналістыкі, з нестамляльным працаўніком дзеля карысці чалавека, з правадніком людскасці сярод людзей, з чалавекам высокага гонару і адданага сяброўства — з Аляксандрам Пятровічам Капусціным…

Маладым, задзірыстым пеўнем прыляцеў я ў 1971 годзе на сваю першую ў жыцці самастойную працу — рэдактарам у Беларускае тэлеграфнае агенцтва. I да сённяшняга дня з удзячнасцю ўспамінаю, што супрацоўнікі БелТА не імкнуліся і не стараліся пагасіць гэтую задзірыстасць, мудра разумеючы, што гэта выдатна зробіць самы бескампрамісны настаўнік — жыццё. Так яно сталася ці не — падсумоўваць рана: вучоба ж яшчэ працягваецца.

А вось тая для мяне найважнейшая сёння ісціна, што ў жыцці мне шанцавала і шанцуе на добрых людзей, запачаткавалася менавіта там, у БелТА. Многіх згадваю зараз ціхім, добрым словам — ад тагачаснага дырэктара Мікалая Марушкевіча і яго легендарнага для мяне намесніка Напалеона Рыдзеўскага, непасрэднага майго шэфа Яфіма Львовіча да старэйшых і малодшых калег-рэпарцёраў Іосіфа Падаражанскага, Лілі Ламсадзе, Дзімы Патыкі…

Сярод гэтых імёнаў і Аляксандр Капусцін. 3 ім мы сышліся асабліва цесна. Мо гэтаму спрыяла наша падобна-бяздомнае жыццё ў Мінску. Ён толькі што прыехаў у сталіцу з Гомеля і яшчэ не атрымаў кватэры. А на што мог спадзявацца я, учарашні студэнт? Таму мы і бавілі час разам і на працы, і пасля, не цураліся любых рэдакцыйных заданняў, ахвотна займалі суботы і нядзелі, калі трэба было рыхтаваць справаздачы з розных важных нарад, семінараў, сходаў і свят. У падшыўках беларускіх газет можна адшукаць гэтыя справаздачы, дзе пад многімі будуць стаяць і два подпісы: «А. Капусцін, А. Бутэвіч».

Праца працай, але ж мы былі халасцякамі — я сапраўдным, Аляксандр Пятровіч яшчэ не перавёз жонку.

— Гуляць то ты, Толя, гуляй — бо і мне з табой прыемна, але не забывайся пра галоўнае,— часта падначваў мяне Аляксандр Пятровіч.

На маё дакучлівае дапытванне: што ж значыць тое галоўнае, ён, хітравата жмурачыся, адказваў:

— Сам ведаеш: без сям’і ты прападзеш тут у Мінску. Згуляешся. Улічы, пакуль я яшчэ магу сватам пабыць…

Неўзабаве ягоныя жарты спраўдзіліся. Сватам ён такі стаў. I праз усё жыццё нагадваў мне пра гэта. А яшчэ, здаецца, шчыра ганарыўся і гэтай сваёй місіяй, і тым, што ачалавечыў мяне. Бо ў дадатак да ўсяго я адразу ж пасля жаніцьбы і кватэру атрымаў.

А Аляксандр Пятровіч добрым чалавекам увайшоў не толькі ў маю сям’ю — яго вельмі ўпадабалі мае бацькі, з якімі ён заставаўся шчырым і даверлівым да апошніх дзён.

Сёння я разумею, што той час быў для нас з Аляксандрам Пятровічам незвычайным. Мы сапраўды разам спазналі сталічнае жыццё, а я яшчэ — і жыццё наогул. Аляксандр Пятровіч ахвотна знаёміў мяне са сваімі знаёмымі і сябрамі — і я станавіўся багацейшым, штораз пераконваючыся, што мне шанцуе на добрых людзей.

Часта, вельмі часта мы дыскутавалі з Аляксандрам Пятровічам і нават спрачаліся: зацята, заўзята. Часта я нават крыўдаваў на яго за неразуменне альбо непрыняцце — так мне здавалася, маёй пазіцыі і маіх аргументаў, казаў: усё, канчаем сустрэчы і жывём кожны сам па сабе. Але дзе там, час лячыў маю гарачнасць і ўсё пачыналася спачатку.

Я казаў ужо, што вучыўся ў Аляксандра Пятровіча як у журналіста. А на пісьменніка Аляксандра Капусціна, які шчыра дарыў мне кожную новую сваю кнігу, я ўвогуле пазіраў як на штосьці нязвыклае, бо гэта быў першы жывы літаратар, з якім я так блізка пазнаёміўся і з якім можна было вось так вольна паводзіць сябе.

Аляксандр Пятровіч на самай справе быў чалавекам шчырым, непасрэдным, даверлівым. Ён добра разумеў гумар. А яшчэ ён быў надзвычай працавітым — датычыла гэта журналістыкі ці тым больш літаратуры. Ён не баяўся намазоліць пальцы, па некалькі разоў перапісваючы напісанае.

Ён любіў напісанае чытаць услых. На людзях правяраў уздзеянне ягонага слова. I калі я альбо нехта іншы выказваў з нечым нязгоду, ён не адпрэчваў яе адразу, а казаў: «Падумаю», і пазней часцей за ўсё папраўляў, бо разважаў так: калі нехта адзін спаткнуўся, то не выключна, што спаткнуцца іншыя.

Гэтая цягавітая працавітасць часта здзіўляла мяне. Жывучы ў сваім Зялёным Лузе, ён практычна штодзённа займаўся зарадкаю, спортам, хадзіў у лес, гуляў. I — штодзённа, нягледзячы ні на што, садзіўся за стол: пісаў, пісаў. Да апошніх дзён ён не цураўся журналістыкі, не грэбаваў магчымасцю надрукавацца ў газеце…

А як ён плаваў! Тут я яму нават у вучні не гадзіўся. Плаваў таксама штодзённа, доўга, далёка, лёгка. А як радаваўся, калі ўдавалася выдраць мяне са штодзённага тлуму і акунуць у Камсамольскае возера.

Наогул, Аляксандр Пятровіч, які бачыў у жыцці нямала брыдкага, гідкага і пад час вайны, і пад час працы суддзёй, умеў радавацца жыццю. Добрым справам. Сябрам. Радаваўся, калі далучаў некага новага да мастацкага слова.

Магу шчыра прызнацца, што не без ягонай зацікаўленай настойлівасці далучыўся я да перакладчыцкай справы. Ды і свае першыя казкі я таксама чытаў яму першаму. А пасля мы творча супрацоўнічалі, калі я перакладаў на рускую мову ягоныя творы. Удзячная ацэнка гэтага — у ягоных аўтографах мне.

Помню, як неназойліва настойліва далучаў намеснік галоўнага рэдактара газеты «Літаратура і мастацтва» Аляксандр Капусцін намесніка рэдактара газеты «Чырвоная змена» Анатоля Бутэвіча да літаратурнай крытыкі і рэцэнзавання, як штурхаў да напісання кандыдацкай працы. Не даштурхаў.

Аляксандр Пятровіч быў чалавекам кампанейскім. Здаецца, ён мог разварушыць любую кампанію, завесці яе сваімі жартамі, песнямі, танцамі. Ён не мог без людзей. Да апошняга дыхания ён быў сярод людзей, з людзьмі, на людзях ён і адышоў у свет іншы…

Апошнімі гадамі своеасаблівым паролем нашых стасункаў былі словы з майго боку: «Чалавек з пазіцыяй». Ёсць у Аляксандра Пятровіча твор з такой назван. Напачатку я напаўжартам называў Аляксандра Пятровіча «чалавекам з пазіцыяй». Пасля гэта замацавалася. I хоць пабочныя не заўсёды разумелі нашых слоў-павітанняў, мы не адмовіліся ад гэтай звычкі.

Сёння я пераканана думаю, што менавіта ў гэтых словах была сутнасць Аляксандра Пятровіча. Чалавек з пазіцыяй. Як важна было гэта заўсёды. Сёння ж — асабліва.

Чалавек з пазіцыяй — гэта не хісткі чарот, не ніцая лаза, не гнуткі ветрам аер.

Чалавекам са сваей — літаратурнай, журналісцкай і, што найважней,— грамадзянскай пазіцыяй быў Аляксандр Пятровіч Капусцін. Быў і застанецца. Бо ягоная, капусцінская пазіцыя, заставалася ў ягоных творах, ягоных кнігах. А мо хоць часткова — і ў ягоных сяброў…

Болей бы нам людзей з такой пазіцыяй.

Гданьск. Польшча. Студзень 1997 г.

А.П. Капусцін у ролі свата на вяселлі Анатоля Бутэвіча

КОЛЬКІ НЕДАГАВОРАНА, НЕДАЖАРТАВАНА Ў НАШАЙ СЯБРЫНЕ

Уладзімір ЛІПСКІ, пісьменнік, галоўны рэдактар часопіса «Вясёлка»

Хачу, калі хопіць сіл і часу, напісаць кніжку пра людзей майго сэрца. Яны са мною, жывыя і мёртвыя, ідуць па жыцці, падмагаюць пераадольваць нягоды. Перад імі спавядаюся, у іх, як у чыстай крынічцы, чэрпаю гаючыя лекі для душы.

У маім сэрцы, найперш, мама, святая Марыя, мая пажыццёвая Багіня. Выпеставаны ў душы вобраз першай, вясковай настаўніцы, якая нас, пасляваенных галадранцаў, вучыла ў сваёй хаце пісаць літары беларускага алфавіта. Перад сном прыгадваю доктарку, якая зрабіла мне складаную аперацыю, а сама неўзабаве стала ахвярай чарнобыльшчыны. Даражу сяброўскай шчырасцю з асобнымі пісьменнікамі, артыстамі, мастакамі, вучонымі. У маім сэрцы — каханая жанчына, спадарожнік жыцця, мае дзеці і ўнукі, і дзеці Беларусі — сіроты, падкідышы, інваліды, хворыя, якія пазбавілі мяне сну і так рана заснежылі галаву…

Сярод сяброў майго сэрца і Аляксандр Пятровіч Капусцін, пісьменнік і чалавек шчодрай, чыстай душы.

Мяне з ім некалі пазнаёміў Толя Бутэвіч. Ён, выпускнік Белдзяржуніверсітэта, працаваў тады ў БелТА і вельмі цешыўся, што побач з ім вопытны журналіст і літаратар. А з Толем мы разам, праўда, я ўжо штатна, а ён, як юнкор, праходзілі першыя журналісцкія ўрокі ў нясвіжскай раёнцы.

Вось аднойчы і сустрэлася тройца малойцаў, і пасядзелі хораша, няспешна, як здаўна робяць аднадумцы на Беларусі. Мяне ў той вечар кранулі ўспаміны Аляксандра Пятровіча пра яго ваеншчыну: спярша пра камсамольскае падполле, пасля пра ліхія партызанскія налёты на чыгунку і пра франтавыя паходы, у якіх ён быў тройчы паранены. А найбольш мяне ўзрушыла тое, што я спаткаў чалавека, які ў вайну партызаніў якраз жа недалёка ад маіх Шоўкавічаў. Жлобінскі раён, адкуль родам Аляксандр Пятровіч, суседнічае з Шацілкамі (цяпер Светлагорск), а ад іх да маёй балотнай вёсачкі — рукой падаць. Калі нашу вёску спалілі, і мы хаваліся ў лясных куранях, нас, хто застаўся жывым, дзяцей і старых, ахоўвалі партызаны імя Будзённага, у якім камандзірам аддзялення і камсоргам быў Аляксандр Пятровіч Капусцін.

Предыдущая главаГлава 2 из 16Следующая глава