ВЁРСТЫ ЖЫЦЦЯ
Чалавек, як вядома, не вечны. Але вечныя — зямля родная, народ. Дык будзем жа ў імя вечнасці жыцця сваей працай, усімі сваімі шчырымі справамі рабіць дабро на зямлі.
Аляксандр КАПУСЦІН
Старонкі біяграфіі Аляксандра Пятровіча Капусціна найлепшым чынам вызначаюць як жыццёвы, так і творчы шлях, пройдзены пісьменнікам, які жыў па самаму высокаму рахунку сумлення, расказваў пра час і людзей з пазіцый ідэйнай перэкананасці.
Радзіма пісьменніка — вёска Старая Рудня Жлобінскага раёна. Тут ён нарадзіўся 12 лютага 1924 года, тут прайшло дзяцінства сялянскага сына, тут стаў ён на шлях барацьбы з ворагам. Калі пачалася Вялікая Айчынная вайна, Аляксандру Капусціну споўнілася толькі семнаццаць. Але ён не мог заставацца ў баку ад усенароднай барацьбы з фашыстамі: стварыў камсамольска-маладзёжную падпольную групу, камандаваў аддзяленнем партызанскага атрада імя Будзённага, а з лістапада 1943 года добраахвотнікам пайшоў у Чырвоную Армію. На фронце быў кантужаны і тройчы паранены.
Найлепшае пацвярджэнне актыўнага ўдзелу А. П. Капусціна ў барацьбе з ворагам — ордэны Айчыннай вайны I і II ступеняў, медаль “За адвагу”.
У 1945 годзе ён быў выбраны сакратаром Жлобінскага райкома камсамола. А потым — праца у органах юстыцыі, журналісцкая работа.
Першую сваю карэспандэнцыю А. П. Капусцін надрукаваў у ліпені 1943 года ў падпольнай абласной газеце “Гомельская праўда”. 3 апавяданнямі і нарысамі пачаў выступаць у перыядычным друку з 1950 г. Выдаў 29 кніг апавяданняў, аповесцей, гумарэсак, публіцыстыкі. Асобнае месца ў творчасці Аляксандра Капусціна займае Жлобіншчына, яе людзі, прырода, гісторыя.
Гэтая кніга — даніна памяці пісьменніку-земляку, Ганароваму грамадзяніну горада Жлобіна Аляксандру Пятровічу Капусціну. Яна прыўрочана да 75-годдзя з дня яго нараджэння.
3 успамінаў землякоў, пісьменнікаў, сяброў, радні, пісьмаў жонцы Эміліі Іванаўне, іншых матэрыялаў, змешчаных у кнізе, А. П. Капусцін паўстае перад намі са сваёй пазіцыяй, да якой хінуліся і гарнуліся многія. Гарнуліся і будуць гарнуцца, бо пазіцыя Аляксандра Капусціна заснавана на дабрыні, прыязнасці, прынцыповасці, спагадлівасці, шчырасці.
Гэтыя словы як нельга лепш пацвярджае верш Авяр’яна Дзеружынскага “Аўтапартрэт майго сябра”, напісаны яшчэ ў 1987 годзе.
Агнём вайны
Загартаваны
І творчай працай
Апантаны,
Згрызот і плётак
Не дапусціць
Зямляк і друг
Алесь Капусцін.
Ён праўду-матку
Рэжа ў вочы,
І на дурніцу
Жыць не хоча,
Аповесць, нарыс
Адгаблюе
Тады да друку
Прапануе.
Яго мы знаем
Публіцыстам,
Яго мы знаем
Нарысістам
І вельмі добрым
Чалавекам,
З усмешкай цёплай
Аптымістам
ЛІТАРАТУРНАЯ СПАДЧЫНА ПІСЬМЕННІКА
Суд ідзе. Мінск, 1959
Неяк у час чарговага судовага пасяджэння адвакат Буйневіч, выступаючы, сказаў:
— У кожным сэрцы ёсць… ну, як вам сказаць? Ёсць струна. Знайдзіце яе і краніце, таварышы суддзі. I яна зайграе тым, чым жыве само гэта сэрца, раскрые яго таямніцу…
Мерай закона і сумлення. Мінск, 1969
…Пушкарэвіч змоўкнуў так жа нечакана, як і разгаварыўся. Апусціў галаву, па-сядзеў. Раптам, задыхаючыся, прахрыпеў:
— Скажыце, начальнік, як мне далей жыць? Дзе тая жывіца, што дапаможа, каб душа ачуняла? Дзе? Ці вы толькі ведаеце, як за краты шпурляць?
Чалавек з пазіцыяй. Мінск, 1975
Многа ёсць у нас яшчэ розных бескультурных хамаў і нахабнікаў. Такіх, як дырэктар той, выхоўваць трэба. Мы ж — сейбіты культуры. Так што — карэспандэнта высылайце, будзем разам наводзіць парадах. А не — вышэй сігналізую. Я чалавек з пазіцыяй, за сваё пастаяць магу.
Суд вырашыў. Мінск, 1975
Начальнік канвоя, старшына міліцыі, бойка адрапартаваў, што Грозны ў суд дастаўлены, і, знізіўшы крыху голас, паведаміў:
— Сёння адпеты злачынец у гуморы. Кажа, бацьку роднага так не любіў, як любіць суддзяў. I смяецца.
Покліч сэрца. Мінск, 1976
— Пра вас, шаноўныя мае эемлякі, варта кніжкі пісаць і песні складаць,— гаварыла сваім новым знаёмым на развітанне Марыя Яўхімаўна Новікава — Герой Сацыялістьічнай Працы, ураджэнка Беларусі, перадавая шліфоўшчыца завода «Ростсельмаш».
Такая яе прыязнасць мяне асабліва ўзрушыла, бо напісаць пра Героя Сацыялістычнай Працы каваля Васіля Мікалаевіча Хурсана, якога я добра ведаю, было маёй даўняй задумай.
Белыя гусі лета прарочаць. Мінск, 1976
— Белыя гусі лета прарочаць… Чуеш — не?
Як ні прыслухоўваўся Данільчук — ніякіх гусей не чуў. Над абшарамі вісела ўсё тая ж напружаная цішыня.
— Дзесьці ў тундры ўжо вашы белыя гусі, Максім Цітавіч, — азваўся нарэшце Данільчук. Далёка-далёка адсюль…
Размова ў дарозе. Мінск, 1977
Скрозь стоенае маўчанне ў галаве Андрэя круціліся, спляталіся сярдзітыя думкі. У неба, ад зямлі адарваліся… А ці ўсім варта адрывацца ад яе, як цяпер пайшла мода — хто куды. У гарады рынуліся каму трэба і каму не трэба. А зямля дае жыццё ўсяму жывому. Дык жа не — кідаюць, уцякаюць.
Мерой закона и совести. Москва, 1978
Суд признал Андрея Арешко виновным. Как только судьи вышли из кабинета, где совещались, по залу пронесся глухой шорох: люди снова встали.
Семен Петрович обвел взглядом зал и увидел строгие лица. Прочитав приговор, он почему-то сразу взглянул не на подсудимого, а на Веру. Слезы текли по ее лицу.
Скажу праўду. Мінск, 1979
У нядзелю з раніцы Дзмітрый быў на афіцэрскіх занятках па стральбе з пісталета. Страляў не лепш і не горш за іншых. Нядрэнна страляў. А хацелася яму, каб яго, як падпалкоўніка Баршчоўскага, прызналі снайперам. Дужа хацелася.
Быць чалавекам. Мінск, 1981
Выслухаўшы прыгавор, Гарбыль недарэчна кінуў: «Вось яно». Так, ён ведаў, што не толькі дабро адгукваецца дабром, а і ўсякае зло аддаецца караю. Затаіўшыся ў прадчуванні, жыў страхатлівай трывогай: нішто не знікае бясследна, на ўсё прыходзіць такі водгук, якога заслужыў.
Рэха даўніх баёў. Мінск, 1984
Упіраючыся рукамі ва ўдзірванелы папар, Клава прыўзнялася, села. Павяла няўцямным позіркам наўкола. Вочы спыніліся на параненым. Жывы?.. Пабялелыя губы яго ледзь-ледзь уздрыгвалі. I тады Клавіна свядомасць адразу праяснілася. Яна таропка пачала перавязваць параненую нагу. А ў галаве яе свідравала: «Можа, трэба было хоць як перавязаць яго? Дык як жа тут… Такія раны! Хутчэй, хутчэй…»
Па арбіце памяці. Мінск, 1984
Нямецкія танкі з’явіліся на бальшаку раніцай, як толькі развеяўся рэдкі бялёсы туман. Яны ішлі калонай. Жумагаліеў прыпаў да бінокля. На яго скуластых шчоках, абцягнутых смуглай гладкай скурай, захадзлі жаўлакі.
— К бою! — адрывіста падаў ён каманду.
Солёная роса. Казань, 1984
Баталов обвел всех взглядом.
— Что ж, товарищи красноармейцы, остановили мы фашистов на Днепре, теперь, пожалуй, пора дать им от ворот поворот. — Последние слова он произнес с ударением. Хотел сказать еще что-то, но услышал:
— Так точно, товарищ капитан, пора.
Дружба вывела да зорак. Мінск, 1985
Пасля таго, як пабыў у Венгрыі, Румыніі, Манголіі, я з асаблівай цікавасцю і ўвагай сачу за падзеямі, якія адбываюцца ў гэтых краінах.
Родина - любовь наша вечная. Минск, 1986
…Мне вспомнились слова Федора Бобровника:
Мы сделаем наш Белорусский металлургический заводом-садом. Скоро, в самые ближайшие годы.
А сад уже растет. По всей территории завода посажены липы, каштаны, клены, плакучие ивы… На клумбах — розы, много-много роз.
Гудок далёкага поезда. Мінск, 1986
За лесам ледзь чутным мілагучным гудком азваўся цягнік. Клаўдзія Мікалаеўна раптам аж напружылася ўся. Адчула: знаёмая ўзрушлівая цеплыня разлілася ў яе грудзях. I ёй з недаверлівай радасцю падумалася, што цяпер, мусіць, яна зноў заўсёды будзе слухаць так іх — гудкі далёкіх цягнікоў.
Белые гуси лето пророчат. Москва, 1987
Данильчук достал из кармана пачку сигарет, но вспомнил, что врач запретил ему курить. Повертел пачку в руках и швырнул далеко в кусты. Потом снова долго, неподвижно стоял. На какой-то миг почудилось: там, где пропал теплоход, с гоготанием пронесся клин белых гусей. Они несли на своих крыльях теплое лето.
Салёная раса. Мінск, 1988
Ва ўсведамленні Баталава білася цяпер адно: бегчы, бегчы… Да той шэрай пашны амбразуры, якая вырыгвала смертаносны свінец. Баталаў бег, сігаў цераз абломкі бярвенняў і друз, цераз выронкі ад мін. Бег і не бачыў, як Градулевіч шпурнуў гранату і сам упаў.
Ветер с берёзовой гривы. Минск, 1989
Показалось, что глубоко в душе прозвучал отчаянный крик: «Нет, пусть никогда мой сын не находит в лесу патроны!» Почему-то подумалось, что эти слова услышал ветер, родившийся где-то здесь, в Березовой гриве, — услышал, подхватил и понес далеко-далеко.
Старая Рудня. Жлобін, 1990
Мая Старая Рудня па ўкладу свайго сфарміраванага жыцця, бадай, нічым асаблівым не розніцца ад многіх дзесяткаў іншых вёсак беларускага Прыдняпроўя. Аднак у ёй часам адбываліся неардынарныя падзеі, якія так альбо інакш уплывалі на грамадскія працэсы жыцця.
Хлапчук з дняпроўскіх берагоў. Жлобін, 1992
Сіні лес знік з вачэй, і перад маім зрокам паўстала бяскрайняе сіняе мора. Яно было спакойнае, а па ім удалечыні плыў светлы прыгожы карабель, на борце якого вялікімі літарамі бялела: «Антон Губараў».
На хвалях Нявы. Мінск, 1992
Бальшавіцкі камісар Міхась Прыгароўскі ўсёй душой жадаў шчасця людзям. I якім ён быў шчаслівым чалавекам, каб мог тады ў лёце сваіх няўрымслівых узнёслых думах і мар здагадвацца пра нашу будучую перамогу ў Вялікай Айчыннай вайне, пра палёт Гагарына ў космас, пра магутныя электрастанцыі на сібірскіх рэках!..
Цвіў бэз, іграла скрыпка. Мінск, 1992
Кажуць, у памяці бываюць сімвалы. Аляксей Пятровіч не ведаў, так гэта ці не так, але кожны раз, калі пачынаў згадваць пра «сваю» вайну з фашыстамі ў падполлі, спачатку бачыў той вялікі куст бэзу, які заўсёды чамусьці здаваўся нейкім задумлівым і таямніча-змаркочаным. Можа, гэта ад журботнага голасу скрыпкі!?
Добрым сэрцам чалавечым. Жлобін, 1993
Мужнее і прыгажэе старажытны Жлобін на несціханай, нястомнай дняпроўскай хвалі, разрастаецца каранямі і кронай, бо жывуць тут мірныя, дбайныя людзі, патомкі асілка Петрака.
А салаўі ўсім спяваюць... Мінск, 1994
«I такія ж з выгляду інтэлігентныя грамадзянкі! I ў такі дзень — у салаўіны!… — 3 ёю падалося Кастусю, быццам прыгожыя жанчыны тыя сёння не толькі ўчынілі крыўду людзям, але і апаганілі ў сабе штось спрадвечна чыстае і святое, без чаго чалавеку аніяк нельга. — А салаўі ж усім спяваюць, усім…»
Юбілейны торт. Мінск, 1994
Я выпрастаў плечы і толькі нацэліўся відэльцам на торт з-за нейкай сутулай спіны, як чыясьці далікатная, халодная далонь лёгенька ляпнула па маіх дрыжачых пальцах:
— Гурок бяры.
Батальон первой победы (на татарском языке). Казань, 1995
Баталов прикрыл дверь, сел к столу. Из штаба полка было получено сообщение, что возможен приказ о наступлении. Надо подготовиться. С капитаном Садовниковым они изучали боевое состояние каждого подразделения батальона, варианты предстоящей операции, маршруты и пути наступления рот.
Усміхнуўся месяц ясны. Жлобін, 1995
«Мяне? — ледзь не вырвалася ў Міхася Арцёмавіча недарэчнае здзіўленне. — Дык я ж нікому на лапу не паклаў!.. А-а, Зінка! — хуценька змікіціў. — Не жонка ў мяне, а золата. Ваўку падміргне, барану ўсміхнецца…» I нібы віхура ўскінула яго на капот.
Усяму беламу свету. Мінск, 1997
Іван Гардзеевіч упершыню за апошнія гады вяртаўся дадому ў такім прыўзнятым настроі. «Прабачэння ў вашага народа… Просім прабачэння — размашыста і нястрымна, як крылле ветрака, круцілася ў яго ў галаве. Ад гэтых думак ён быццам п’янеў. Хто ведае, можа, менавіта вось гэтых хвілін свайго жыцця ён так чакаў?..
ДРУЗЕЙ НЕ ВЫБИРАЮТ, ДРУЗЬЯМИ СТАНОВЯТСЯ
Владимир ЕРОФЕЕВ, председатель Жлобинского горисполкома
«…Я часто навещаю Жлобин. Являюсь свидетелем многого того, что делается по его планомерному развитию… Город привлекает размахом планов, темпами строительства, доброжелательностью его жителей. И я глубоко горжусь своими земляками. Хорошие результаты работы на моей малой родине, несомненно, будут содействовать дальнейшему процветанию родной Беларуси.
Счастья тебе и добра, мой Жлобинский край».
В канун 75-летия со дня рождения Александра Петровича Капустина я неслучайно привожу эти строки, написанные им в интервью со мной, опубликованном в журнале «Беларуская думка» (№ 11 за 1996 г.), когда уже родная жлобинская земля приняла на вечный покой своего именитого земляка — Почетного гражданина нашего города.
Александр Петрович… Кто он был для меня? Что нас связывало, объединяло?
Без всякого преувеличения скажу откровенно: для меня он был настоящим старшим другом, учителем. Друзей не выбирают, друзьями становятся. И мы ими были и останемся навсегда. Я горжусь этой дружбой.
Замечательный французский писатель, мыслитель Антуан де Сент-Экзюпери в своей книге «Планета людей» утверждал, что в мире нет ничего дороже уз, связывающих человека с человеком. И мы дорожили с Александром Петровичем этими узами дружбы, так помогающими в решении стоящих перед нами задач, возникающих проблем, достижении поставленных перед собой целей.
Не было случая, чтобы будучи в Жлобине (здесь живут его сестры, племянники) Александр Петрович не зашел в горисполком. По природе своей он был человеком предельной скромности, интеллигентности, душевной простоты. И каждый раз при встрече извинялся, что отрывает меня от дела. Я же в таких встречах нуждался не меньше Александра Петровича и убеждал его в том, что мое отношение к нему — это не только проявление гостеприимства, но одновременно живой, неподдельный интерес к его творчеству, его мнению по оценке того, что делается в городе, районе. Ведь это было мнение партизана, фронтовика, писателя, Почетного гражданина города, чья жизнь и творчество неразрывно были связаны с родным краем.