— От каб у людзей было так усё зладжана і гарманічна, як у прыродзе. Вунь поле шырокае, неба сіняе…
Я чамусьці не чакаў, што гэты пануры маўчун загаворыць, і таму з нейкай падсвядомай доляй скепсісу адгукнуўся першым, што прыйшло ў галаву:
— У вас на ўвазе нешта канкрэтнае? Чалавек, гісторыя…
— Канкрэтнае, — адказаў ён, як і папярэдне, нягучна. Але цяпер у аднатонным голасе пачуліся ноткі маркоты і гаркавай узбуджанасці. — Хочаце — я раскажу вам, як дзве жонкі за аднаго мужа змагаліся.
Яго словы напачатку не зацікавілі мяне.
— Во дзіва, — абыякава паціснуў я плячамі. — Цяпер такого хоць адбаўляй.
Ён квола ўсміхнуўся:
— А вы паслухайце. Адна назад аддавала, а другая браць не хацела. Відаць было, яго даймала неадольнае жаданне выказацца — бывае такое з чалавекам. Пра сябе ён расказаў, што працуе раённым суддзёй, завуць яго Мікалай Тарасавіч. I працягваў.
— Аднаго разу сяджу я ў сваім кабінеце, чытаю розныя заявы грамадзян. І чую — у канцылярыі, у суседнім пакоі, вэрхал усчаўся. Што такое? Вышаў, бачу — каля дзвярэй прыціснуўся плячамі да сцяны мужчына, а побач на чым свет стаіць сварацца дзве жанчыны. Перад носам у яго махаюць рукамі, так раз’юшана крычаць, ажно, здавалася, гатовы ўчапіцца адна адной у валасы.
«Бяры яго назад, такое шчасце, такого няуклюду! — Высокая, чарнявая тузанула мужчыну за рукаў. На во, бяры».
«Не, матыліца, паквапілася, адбіла — падавіся цяпер ім! — стракатала, як сарока, круцячы туды-сюды галавою, хударлявая бландзінка. — Думала, што ён на руках будзе цябе насіць, аж трасцу! На ім — дзе сядзеш, там і злезеш».
Сакратаркі не маглі іх уціхамірыць і толькі пасміхаліся ад сваіх сталоў — ну разышліся кабеты! А ён уцягнуў галаву ў плечы, разгублена зіркаў вытрашчанымі вачамі то на адну сваю жонку, то на другую. Шукаў, відаць, момант, каб даць драпака, ды дзе ты ад іх, такіх разлютаваных, уцячэш? Яны прывалаклі яго ў суд за тое, што не плаціць аліменты на ўтрыманне дзяцей.
Быў ён высокі, з правільным авальным тварам, можна сказаць прыгожы, але нейкі запушчаны — зарослы шчэццю, прыгорблены. Я пачаў гаварыць з ім, а жанчыны забівалі нашу гаворку лямантам. Прыкрыкнуў на іх: сціхніце, раскудахталіся!.. Калі яны змоўклі — я і пытаю ў яго: чаму ні з адной, ні з другою не стварыў сям’ю? Ён тузануўся, быццам хацеў ступіць да мяне, ды спахапіўся і толькі збянтэжана пераступіў з нагі на нагу.
«Бо немагчыма. Яны ж во бачыце якія? — загаварыў таропка, надтрэснутым голасам. — Хай каторая дасць мне талерку гарачага супу, дык я…»
«Што, я не карміла цябе, няшчаснага, голадам марыла? — перабіла яго бландзінка. Ах ты брахун!»
Жанчыны зноў узбурыліся, затараторылі, замахалі рукамі. Сыр-бор ноў разгараўся. I тут я не стрымаўся, павёў сябе не як дзяржаўная службовая асоба. Што зробіш — характар… Іншы раз ён бярэ ў чалавека верх над усім… Я падышоў да мужчыны, тузануў за рукаў:
«Хадзем».
У вачах яго мільгануў спалох.
«Куды? — Шырокія густыя бровы скочылі і застылі. — У турму? — Нейкі момант ён пазіраў на мяне так, быццам сам сабе не верыў, што з языка ў яго недарэчна сарвалася гэтае страшнае слова. — Галя!.. Наташа!..» — Глыбокія сінія вочы замітусіліся ад адной да другой.
Мне было і журботна, і смешна з яго.
«Сватацца павяду цябе да сваёй аўдавелай суседкі. Спакойная, ціхая маладзіца і суп, жонка казала, гатуе смачны. Будзеш жыць, як у бога за пазухай».
Жанчыны недаўменна пераглянуліся.
«Каму ён трэба такі недарэка», — скрывіла вусны чарнявая.
«Ну вам жа трэба быў», — буркнуў я ёй.
У пакоі як скразняком пацягнула, потым усё нема напружылася.
«О-хо-хо! — Уздыхнула бландзінка. — Давёў, чорт паласаты!» — 3 сухіх вачэй яе раптам капнулі дзве слязы.
Ён шмаргануў на лоб сваю рабую кепачку, агрызнуўся ёй: «А я казаў табе — не ганьбуй старым ботам, пакуль новага не пашыў. От бачыш
Чарнявая як бы толькі цяпер заўважыла, што ен у шапцы.
«Брыдкую сваю кепку зняў бы, у судзе ж, не на базары… Дык будзеш плаціць аліменты? Дай слова, суддзя з табой чыкацца не будзе». У яе голасе ўжо чулася не столькі злосць, колькі прыкрасць.
Бывае такая хвіліна, калі чалавек заглыблена прыслухоўваецца да сябе. І яна наступіла. Усе трое, і я з імі, памаўчалі. Потым ён даў падпіску, што перастане ўхіляцца ад сваіх бацькоўскіх абавязкаў. Пайшлі яны ўціхаміраныя, як бы зняможаныя, абяссіленыя недарэчным скандалам. Але хто б падумаў, што пад маскай таго прыніжанага, збянтэжанага прастака хаваецца дасціпны перасмешнік. Каля дзвярэй ён павярнуўся, выскаліў белыя зубы:
«А да суседкі сваёй, грамадзянін суддзя, пасватаеце мяне?»
Яны крочылі тратуарам, а я пазіраў на іх у акно. Жонкі адна з аднаго боку, другая з другога ўзялі яго подручкі. На скрыжаванні вуліц спыніліся. Адна злёгку штурхнула яго да другой. Тая назад адпіхнула. 3 пахмурнага неба сыпанулі рэдкія буйныя дажджынкі. Жанчыны пашыбавалі у розныя бакі. А ён стаяў, круціў галавою, праводзячы позіркам то Галю сваю, то Наташу.
…Чыгунка, відаць, крыху забірала ўлева — поезд пачаў памалу паварочваць. У акно бліснула сонца. Сляпучыя промні леглі на твар Мікалая Тарасавіча. Ён прыжмурыўся, адкінуўся ад століка ў кут купэ. А рукі, вялікія, жылістыя, заставаліся на століку, ляжалі, прыклаўшыся адна да адной, быццам трымалі штосьці паміж далонямі. Я затрымаў на іх позірк, падумаў: колькі розных судовых спраў прайшло праз іх! А душа?.. Колькі людскіх канфліктаў зведалі душа і сэрца гэтага чалавека за яго судзейскі век!
Вагон хістанула, гучна заляскалі колы на стрэлках. Мікалай Тарасавіч паварушыўся на лаўцы, як бы ўсаджваўся зручней.
— Дык першая жонка прыняла-такі мужа, — працягваў далей расказваць. — Ды неўзабаве другая зноў пачала адбіваць яго. Ідзе ён з работы — падцікуе, лашчыцца, у госці зазывае. А ў яго бракавала сілы адольваць спакусу. Ну якое ўжо тут магло быць жыццё ў сям’і? Аднойчы ён у сварцы кінуў жонцы: «Свет вялікі, а ў свеце людзі». I ляпнуў дзвярамі.
Я слухаў цяжкія, маркотныя словы, а думкі мае самі вярнуліся да горкага разважання: закамянела, мусіць, душа. Няўладзіцы, слёзы, гора людское… Як жа ёй спрычыняцца да ўсяго гэтага?..
— I як далей склаўся яго лёс, вам невядома? — нецярпліва спытаў я, як толькі сухі суровы голас змоўк.
— Вядома. Учора я разглядваў яго крымінальную справу. Прыстаў у вёсцы ў прымы да развядзёнкі і абакраў яе. — Мікалай Тарасавіч сказаў, і рукі яго на століку дробна затрымцелі.
Першая кніга празаіка
«Блізкі бераг» Бельскага
Калі, перагарнуўшы некалькі старонак, хочацца чытаць кніжку далей, разумееш: гэта літаратура. 3 такім разумением і адчуваннем я чытаў кніжку Уладзіміра Бельскага «Блізкі бераг». 3 некаторымі творамі гэтага аўтара я пазнаёміўся раней у перыядычных выданнях.
Ураджэнец Уладзімір Бельскі з Палесся, з мележаўскіх мясцін. У адным з яго твораў ёсць такія словы: «Паляшуцкая натура, як дзіцячая; усяму верыць, абы добрае было, абы шчырае, ад сэрца». Гэта аўтар сказаў. А я бачыў, як жывых, гэтыя натуры ў яго апавяданнях «Блізкі бераг», «Мальва», «Шэрая», «Сон у руку» і іншых. Добра іх ведае пісьменнік і праўдзіва, шчыра паказаў іх мне, чытачу.
Без перабольшання можна сказаць: каларытныя фігуры — героі твораў Уладзіміра Бельскага. Яркія псіхалагізмам характараў, сваім унутраным светам, адметнай моваю. Вось хаця б персанажы апавяданняў «На паляванні», «Аўтарытэт», «Рэгістрацыя». А Лена Ваўчок з аповесці «Карат»? Рэальны прадстаўнік часткі сучаснай моладзі, якая фарміруецца пад уплывам тых не лепшых традыцый, што ідуць цяпер з Захаду.
Уладзімір Бельскі здольны заўважыць і прааналізаваць факт у святле праблем жыцця. Умее і па-мастацку асэнсаваць яго, і пераканаўча данесці да чытача. Умее ярка намаляваць карціну прыроды, адлюстраваць унутраную сутнасць падзеі. Як, скажам, у апавяданні «Аднапартыйцы».
Гэта ўсё станоўчае, а недахопы — што іх, няма? Пакалупацца — дык можна навыкалупваць. Ды некаторыя і выкалупваць не трэба, на паверхні ляжаць. Але ж не яны вызначаюць ацэнку творчасці Бельскага. Яна, безумоўна, па-сапраўднаму мастацкая. У беларускую літаратуру прыйшоў здольны таленавіты мастак.
ПЕРАПІСКА
г. Минск,
ул. Гамарника, д. 21, кв. 50 тов. Капустину А. П.
Уважаемый Александр Петрович!
Жлобинский горком Компартии Белоруссии и исполком городского Совета народных депутатов сообщают, что за большую исследовательскую и литературную деятельность по освещению событий периода Великой Отечественной войны на Жлобинщине, активную пропагандистскую работу и журналистские публикации об истории и социально-экономическом развитии города и района, о героях, ветеранах партии, войны и труда и в связи с 39-й годовщиной освобождения Жлобина от немецко-фашистских захватчиков Вам присвоено звание Почетного гражданина города Жлобина (основание: постановление бюро ГК КПБ от 24 июня 1983 года и решение горисполкома от 25 мая 1983 года).
Желаем Вам крепкого здоровья, счастья, новых творческих успехов в труде на благо нашей Родины.
Всегда рады видеть Вас в нашем городе.
Секретарь Жлобинского горкома КП Белоруссии
В. Романенко
Председатель исполкома городского Совета народных депутатов
Л. Ковшик
Першаму сакратару Жлобінскага гарадскога камітэта КПБ тав. Раманенку В. Ц.
Старшыні выканкома Жлобінскага гарадскога Савета народных дэпутатаў тав. Коўшыку Л. I.
Шаноўныя Васіль Ціханавіч, Леанід Іванавіч!
Сёння атрымаў ад Вас пісьмо, якое надзвычай усхвалявала мяне: паведамленне, што бюро гарадскога камітэта партыі і выканком гарадскога Савета народных дэпутатаў прысвоілі мне высокае званне Ганаровага грамадзяніна горада Жлобіна. Ад усёй душы дзякую Вам, дарагія таварышы, членам бюро гарадскога камітэта партыі і выканкома гарадскога Савета народных дэпутатаў за такую вялікую ацэнку маёй сціплай літаратурнай i журналісцкай працы па асвятленню гістарычных падзей і працоўных дасягненняў Жлобіншчыны, яе самаадданых людзей — барацьбітоў, змагароў, руплівых працаўнікоў. Я добра ўсведамляю, што гэтае высокае звание і надзвычай ганаровае для мяне, і вельмі адказнае. Па абавязку свайго сумлення грамадзяніна, камуніста, пісьменніка я лічу для сябе за шчасце і надалей пастаянна звяртацца сваім шчырым пісьменніцкім і журналісцкім словам да блізкіх майму сэрцу цудоўных землякоў, людзей роднага прыдняпроўскага краю, да іх высакародных працоўных спраў у імя міру, у імя росквіту жыцця на зямлі.
Яшчэ раз горача дзякую і сардэчна жадаю Вам, дарагія таварышы, усім працаўнікам Жлобіншчыны добрага здароўя, шчасця, далейшых багатых працоўных здабыткаў на карысць нашай савецкай Радзімы.
Аляксандр Капусцін.
12 ліпеня 1983 года.
Секретарю Татарского обкома КПСС тов. Беляеву Р. К.
Уважаемый товарищ секретарь!
Более десяти лет тому назад я начал собирать материалы о Федоре Алексеевиче Баталове, уроженце города Казани. Капитан Баталов и батальон, которым он командовал, отличились в боях за освобождение города Жлобина, одного из крупных железнодорожных узлов и промышленных центров Белоруссии, в июле 1941 года во время контрнаступления наших войск в белорусском приднепровье. За этот подвиг он один из первых в Отечественную войну, 9 августа 1941 года, удостоен зввания Героя Советского Союза. О Баталове и его славных товарищах, воинах Красной Армии (многие из них также уроженцы Татарстана, их дивизия формировалась в Ульяновске), я написал художественно-документальную повесть «Соленая роса». В этом году издана на русском языке в Татарском книжном издательстве. Однако я продолжаю поиск новых фактов и сведений о советских людях, совершивших героизм в то трагическое время. Кроме этого я собираю материал о Татарстане для очерка в свою книгу. С этой целью недавно, в ноябре, вновь побывал в Казани, а так же в Набережных Челнах.
Находясь в Казани, очень хотел получить у Вас аудиенцию, но, к сожалению, Вы были заняты.
Почему я пишу Вам это письмо? У меня на родине очень глубоко чтят память о капитане Баталове. О нем сложена песня, которую вот уже более сорока лет поют люди разных поколений, его именем названа одна из центральных улиц города Жлобина, на которой на здании райисполкома помещена мемориальная доска, его имя носит одна из передовых бригад фабрики искусственного меха. Мои земляки настойчиво высказывают мнение, что было бы по заслугам, если бы в Казани, городе революции и славной социалистической нови, одна из улиц носила имя своего прославленного сына Ф. А. Баталова. Имея ввиду, что мнение это исходит из чистого, искреннего, благодарного чувства к героическому подвигу, я и решил довести его до Вашего сведения, товарищ секретарь обкома.
С искренним уважением,
Александр Капустин, белорусский писатель.
2 декабря 1984 года.
т. Капустину А. П.
220090, г. Минск,
ул. Гамарника, д. 21, кв. 50.
Уважаемый Александр Петрович!
Городская комиссия по наименованию и переименованию улиц, площадей и других составных частей города сообщает, что при застройке новых жилых микрорайонов, при образовании новых улиц Ваше предложение о присвоении одной из улиц города имени Героя Советского Союза Ф. А. Баталова будет рассмотрено.
Секретарь исполкома Казанского городскога Совета народных депутатов Л. Г. Космылина.
4.04.1985 г.
Першаму сакратару Жлобінскага ГК КПБ тав. Івончыку Р. Ф.
Старшыні Жлобінскага гарадскога Савета народных дэпутатаў тав. Афанасьеву М. С.
Старшыні выканкома Жлобінскага гарадскога Савета народных дэпутатаў тав. Ерафееву У. К.
Шаноўныя таварышы!
Імёны Міхаіла Васільевіча Прыгароўскага і Леаніда Рыгоравіча Пятроўскага для жлабінчан — векапомныя. Міхаіл Прыгароўскі, ураджэнец вёскі Старая Рудня,— актыўны ўдзельнік Вялікай Кастрычніцкай сацыялістычнай рэвалюцыі. Ён быў членам Петраградскага ваенна-рэвалюцыйнага камітэта, які, як вядома, з’яўляўся штабам кастрычніцкага паўстання. Пасля рэвалюцыі прызначаўся камендантам аб’яднанай камендатуры палацаў Зімняга, Таўрычаскага, Марыінскага, Смольнага інстытута, затым — галоўным камісарам Смольнага. У сакавіку 1918 года ў якасці галоўнакамандуючага ўзначальваў зводны атрад чырвонагвардзейцаў у барацьбе з белагвардзейшчынай у Карэліі. Там загінуў.