К книге
Аляксандр Капусцін. Старонкі памяціСтраница 16
100%
Страница 16
16

Збіраючы матэрыял для напісання дакументальна-мастацкай аповесці «Галоўны камісар Смольнага», у архівах Ленінграда і Масквы я азнаёміўся з надзвычай важнымі фактамі з біяграфіі Прыгароўскага, якія сведчаць, што ён, актыўна і самааддана ўключыўшыся ў рэвалюцыю, аддаваў усяго сябе справе вызвалення працоўных.

Генерал-лейтэнант Пятроўскі ў ліпені 1941 года, з’яўляючыся камандзірам 63-га стралковага корпуса, вызначыўся пры вызваленні ад фашыстаў Жлобіна і Рагачова, за што жлабінчане называюць чырвонаармейцаў 21-й арміі вызваліцелямі (напісана на помніку-абеліску, які высіцца на Цэнтральнай плошчы ў Жлобіне), Супраць корпуса Пятроўскага (дзвюх дывізій) фашысты кінулі сем (у мяне ёсць копія карты, на якой нанесены накірункі наступления нямецкіх дывізій на палкі Пятроўскага). Генерал-лейтэнант Пятроўскі цаной свайго жыцця зрабіў усё, каб вывесці з акружэння чырвонаармейцаў, якія выстаялі ў жорсткіх няроўных баях (у прыватнасці — 154-ю дывізію).

Цяпер Жлобін рыхтуецца адзначыць сваё 500-годдзе. Думаецца, імёны Прыгароўскага і Пятроўскага, якія ў гісторыю Радзімы, і ў прыватнасці — у гісторыю Жлобіншчыны ўнесла само наша складанае і нялёгкае жыццё, па абавязку сумлення і справядлівасці павінны былі б увасобіцца ў назвах светлых прыгожых вуліц Жлобіна. Гэтага, як выказваюцца многія ўдзячныя жлабінчане, вымагае іх неўміручая святая памяць.

Аляксандр Капусцін. член Саюза пісьменнікаў СССР, Ганаровы грамадзянін горада Жлобіна.

Ліпень 1990 г.

Старшыні Жлобінскага гарвыканкома Ул. К. Ерафееву

Шаноўны Уладзімір Канстанцінавіч!

За многія гады калегі-пісьменнікі падарылі мне шмат сваіх кніг. Але я лічу, што гэта падарунак не толькі мне, а і маёй роднай Жлобіншчыне, якая дала мне пуцёўкуў жыццё, у творчасць. Хачу падарыць гэтую бібліятэку Жлобіну. Можна?

3 павагай А. Капусцін.

12 ліпеня 1996 г.

У асабістай бібліятэцы А. П. Капусціна было звыш 200 падарункавых кніг з аўтографамі пісьменнікаў. На вялікі жаль, заўчасная смерць не дазволіла Аляксандру Пятровічу ажыццявіць сваю задуму — падарыць іх роднай Жлобіншчыне. Яго запавет выканала Эмілія Іванаўна.

Значную частку кніг з уласнай бібліятэкі А. П. Капусціна ўдава пісьменніка перадала СШ № 13 г. Жлобіна. Падарункавыя, а таксама кнігі пісьменніка перададзены гісторыка-краязнаўчаму музею ў Жлобіне, сярэдняй школе і сельскай бібліятэцы ў Старой Рудні, Талькаўскай сярэдняй школе Пухавіцкага раёна.

Сэрца не хоча змірыцца

Чорным і змрочным стаўся гэты дзень — 16 кастрычніка 1996 года — для многіх сяброў, паплечнікаў, калег, творцаў і чытачоў Аляксандра Пятровіча Капусціна.

Не стала чалавека, на долю якога, як і большасці нашых сучаснікаў, шчодра выпалі і беды, і горыч, і нягоды. Але жыццё якіх было гаюча асветлена шчырымі памкненнямі да лепшага, да будучыні, спадзевамі на гэтую будучыню.

Аляксандр Пятровіч Капусцін, як ён і завяшчаў, пахаваны на гарадскіх могілках у Жлобіне побач са сваёй маці.

На гранітнай пліце высечаны яго словы: «Чалавек, як вядома, не вечны. Але вечным — зямля родная, народ. Дык будзем жа рабщь дабро на зямлі».

Удзячнасць за памяць

Калі кніга ўжо была падрыхтавана да друку, у Жлобінскі гарвыканком прыйшло пісьмо з Бухарэста ад Анатоля Іванавіча Бутэвіча — Надзвычайнага іПаў-намоцнага Пасла Рэспублікі Беларусь у Румыніі.

Старшыні Жлобінскага гарвыканкома У. К. Ерафееву.

Паважаны Уладзімір Канстанцінавіч!

Вялікае дзякуй Вам і Вашым калегам, паплечнікам, землякам за памяць пра Аляксандра Пятровіча Капусціна — гэтага няўрымслівага, працавітага, захопленага, апантанага, энергічнага, шчырага, вясёлага, жартаўлівага, жыццярадаснага, кампанейскага, абачлівага, прынцыповага, абавязковага, адказнага, настойлівага, цярплівага, даверлівага, душэўнага, адкрытага, мудрага і безабароннага Чалавека, высокапрафесійнага журналіста і выдатнага пісьменніка. За памяць, якой шануемся, багацеем, дабрэем.

За тое, што Вы і творы ягоныя выдаяце, і ў музейнай экспазіцыі знаходзіце месца, і ў людскія сэрцы сееце добрае насенне, і іншым паказваеце ўзорны прыклад шанавання і ўшанавання памяці сваіх знакамітых землякоў.

На мой погляд, у жыцці вельмі важна зразумець чалавека і прымаць, паважаць яго такім, які ён ёсць, зберагаць і памнажаць добрую памяць пра яго. Асабліва, калі чалавек гэты — Аляксандр Капусцін.

Пра Аляксандра Пятровіча проста нельга забыцца. Бо пры жыцці з ім было добра, надзейна, шчыра, утульна. А добрае і шчырае мо хіба не надта цэніш пакуль яно ёсць, да яго хутка прывыкаеш. I тады здаецца, што яно заўсёды было і заўсёды будзе. А зараз вось — запозненае і балючае разумение: няма…

Няма з кіім даверліва параіцца, бо ён разумеў.

Няма каму паплакацца, бо ён разумеў.

Няма каму пахваліцца, бо ён таксама разумеў.

Няма каму выказаць сваё меркаванне аб перачытанай ягонай кнізе ці новым, раней не друкаваным творы, бо ён і гэта разумеў. I не задзіраў нос, і не крыўдаваў.

Але ж цешыць і сагравае душу ўсведамленпе і разумение, што ўсё гэта было. Было!

I ёсць! Бо ёсць і нават множацца ягоныя кнігі, а, значыць, жыве і прарастае пасеянае ім, каласіцца ягоная ніўка, выпеставаная ягонай зайздроснай працавітасцю і дбайна дагледжаная ласкавай і клапатлівай Эміліяй Іванаўнай і Вамі, ягонымі руплівымі землякамі.

I будзе! Бо ніўка гэтая мае сілу яшчэ доўга служыць і аддзячваць новым і новым чытачам, несучы ім добрае і ціхае святло яго мудрасці, даючы ім гаючы глыток надзеі і збаўчае апірышча ў сённяшнім разбэрсаным свеце.

Ён любіў людзей. Сёння людзі плацяць яму той жа манетай, якую не бярэ ні інфляцыя, ні карозія і якой ніколі не бывае зашмат. Нават пры жыцці.

Я багаты на знаёмства і, асмелюся лічыць, на сяброўства з ім, з ягонай сям ёй, з ягонымі творамі. Сёе-тое з напісанага ім я меў шчасце перакласці на рускую мову і ведаю, якім патрабавальным і чуйным да слова ён быў.

Я захоўваю ягоныя кнігі са шчырымі надпісамі, зробленымі вялікімі круглаватымі літарамі размашыстым почыркам, што сведчыць і пра шырыню яго натуры, і пра адкрытасць характару.

Я чытаю старонкі яго твораў і бачу яго вясёлыя прамяністыя вочы, апошнім часам, праўда, засмужаныя маркотай нечакана набеглых і незразумелых жыццёвых цяжкасцяў. Бачу яго іскрыстую ўсмешку і чую яго разложысты, аж да слёз, рогат. Аляксандр Пятровіч умеў радавацца жыццю і прыкмячаць у ім добрае, лепшае, не засяроджваючыся на прыкрым і горкім, а актыўна змагаючыся з ім.

Я чытаю старонкі яго твораў і бачу ягоную руплівую постаць, якая то на лыжах, то пешкі кіруецца ў Зялёналужскі лясок, тупае на Камсамольскае возера, спяшаецца ў госці да сяброў.

Бачу яго камлюкаватую постаць, якая ўпэўнена, цвёрда і сцішана-піетэтна стаіць між векавечных дубоў-жыццялюбаў на беразе Нёмана, нязводнага сімвала беларускай несмяротнасці духовых Коласавых крыніц

Бачу яго, прасветлена-самотнага, перад мінскім бронзавым Купалам з невыказным роздумам: чаму так рана і чаму да гэтага часу без узаемнага разумения?

Бачу яго схіленую ў імкненні постаць, якая рупіцца ў свой Саюз пісьменнікаў, каб не спазніцца сказаць сваім братам-калегам нешта свае, балюча-важнае… надзвычай важнае… вельмі важнае… вельмі… вель…

Нічога, што не ўсе скаэаў, як хацелася. Што не паспеў. Што не усе пачулі. Што не захацелі слухаць… Не гэта важна.

Важна, што казаў, і — слухалі.

Казаў — і чулі.

Казаў — і разумелі.

Казаў — і верылі.

I сёння слухаюць, чуюць, разумеюць, вераць.

Дык няхай жа так будзе заўсёды, пакуль будзе жыць беларускае слова.

Бо на пачатку ўсяго было Слова…

3 удзячнай памяццю пра Аляксандра Пятровіча — былы ягоны калега-паплечнік па Белтаўска-журналісцкіх клопатах і заўсёдны прыхільнік ягонага пісьменніцкага таленту, а зараз Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Рэспублікі Беларусь у Румыніі Анатоль БУТЭВІЧ.

г. Бухарэст. Пярэдадзень Старого Новага 1999 года.

Предыдущая главаГлава 16 из 16К книге