Жыву ў аднамесным пакойчыку. Невялічкі ён, бедненькі, але ўсё, што трэба, ёсць. I від цудоўны — на марскі вакзал, на бухту.
Як толькі прыпісаўся, адразу, не абедаўшы, памчаўся на вакзал за білетам. СВ і ў паміне ўжо няма, а купэйныя з ніжнімі месцамі — толькі на 30-ае. Узяў верхнюю полку на 25-ае. Хай сабе верхняя, можа па дарозе памяняю, а не — дык і так даеду. Усё ж вагон купэйны.
От калі ўжо ўсё гэта вырашыў, на душы паспакайнела. Тады пайшоў паабедаў. Пасля абеду прагуляўся па гораду, купіў табе пальчаткі.
Зараз буду класціся спаць. Стаміўся, хочацца адпачыць. Моцна цалую.
Саша.
22.Х. 81 г.
Заўвага: дарожныя нататкі па маршруту Масква-Уладзівасток А. П. Капусцін пазней апублікаваў пад загалоўкам «У далях Расіі».
Добры дзень, Мілёк!
Я, значыць, зноў у падарожжы. 3 берагоў Волгі, з Казані пішу табе.
Жыву ў гасцініцы «Татарстан» у 419 нумары. Жыць можна. Быў у Саюзе пісьменнікаў, у Дзяржаўным музеі Татарскай АССР, агледзеў Казанскі Крэмль, наведаўся ў танкавае вучылішча, дзе вучыўся Баталаў. Заўтра з раніцы — ва універсітэт, пасля абеда — сустрэча з пісьменнікам, які таксама пісаў пра Баталава і страшэнна наблытаў (а як яму пра гэта сказаць?).
Цалую, родная. Прывітанне ўсім.
17.XI.81 г.
Милая моя, здравствуй!
На днях получил от тебя письмецо и уже сегодня не ожидал, но все равно потянуло на почту: дай, думаю, посмотрю. Глядь — аж!.. Маленькое, кратенькое, а радость. Весточка, милые каракульки.
Ты, Милёк, спрашиваешь, чем я занимаюсь в свободное время. Но сначала надо было спросить, есть ли оно у меня? Нету. Процедуры, а затем — в горы. И так каждый день. Ни минутки свободной. Даже работу не выполняю, которую задал себе. Не вкладываюсь в план, хотя и не сказал бы, что ленюсь. Кое-что сделал.
Сегодня Иван Ильич возил в горы совершенно по другому маршруту. К медовым водопадам. Меня и еще двух гомельчан. Красиво, неповторимо.
Шестого собираюсь на экскурсию в Домбай. Далеко, триста километров, но, говорят, экскурсия интересная.
А вообще, родная моя, больше всего собираюсь домой. Соскучился. До встречи, зоренька ясная. Крепко целую.
Саша. Привет всем.
З.V.82 г.
Здравствуй, Милька-шпилька!
Наконец-то! Но почему только одно? А где остальные? Я думал, будет целая пачка. Или они еще в пути? Ну, хорошо, а пока давай разберем это.
Вообще, оно мне нравится. «...Нашу хатку». Хорошо звучит, ласково, мило. Далее. «Или я его, или он меня. Но пока — я его». Прекрасно! Молодец, так и надо. И еще. Правильно делаешь, что газеты просматриваешь даже через микроскоп — не пропусти ни одного письма.
А вот это уже — никуда не годится: «Сейчас 12 ч. 15 мин., я пишу тебе письмо». Значит, в рабочее время, так я понимаю? Разве так можно?
В рабочее время надо работать, а не пустяками заниматься. И куда та Валентина смотрит. Словом, когда ты исправишься?
Я уже собираюсь домой. Как-то, отдыхая после ванны, задумался о счастье: что это такое? Много слышал разных дискуссий и толкований об этом, но сам как-то был в стороне: зачем голову зря ломать, все равно не доберешь толку. А теперь вот подумал: счастье — это когда у человека есть дом и дома - хорошая, умная, чуткая жена.
Крепко целую, Милёк. Саша.
Привет всем.
21.III. 83 г.
У гасцях у бацькоў. Маці - Ксенія Яўцеф"еўна і бацька Іван Іларыёнавіч Картаевы.
Стаяць - Тамара Іванаўна, Аляксандр Пятровіч, Эмілія Іванаўна.
Добры дзень, мая ластавачка!
Вось бачыш — ластавачка. А то — пеўнік!.. Я як прачытаў гэта — дык і гаркнуў на ўсю глотку: кукарэ-э-ку-у! 3 паўгадзіны кукарэкаў. I яшчэ б шчыраваў, ды ахрып. А тут ужо і на абед час падаспеў. Ты глядзі, сабачкам мяне не назаві, а то яшчэ брахаць пачну…
Ну, хопіць дзяцініцца. Сёння атрымаў два пісьмы: ад цябе і ад Гамолкі.
Як праходзяць мае дні? Усё той жа рэжым, тое ж лячэнне. Нага ўжо амаль зажыла, хаджу. Быў у музеі Ярашэнкі. Цікавы, арыгінальны мастак. Асабліва зачаравала мяне карціна «Вясковы хор». Пра яе не раскажаш як след, яе трэба бачыць.
Заўтра, калі нішто не перашкодзіць, збіраюся з’ездзіць да Шуры. Як яна там?
Хачу таксама запісацца на экскурсію ў Пяцігорск па Лермантаўскіх мясцінах. Я там быў, але трэба ж неяк час запоўніць. Ды і аднавіць што-нішто ў памяці не пашкодзіць.
Надвор’е ўвогуле стаіць не кепскае. Але ўсё ужо надакучыла. Дадому, дадому…
Моцна цябе цалую, ластавачка мая родная.
Саша.
25.ІІІ.83 г.
Усім прывітанне. Адно на ўсіх, але вялізнае-вялізнае. Як свет.
Добры дзень, мая каханая!
Прыляцела тваё пісьмяцо. Чытаў-перачытваў яго і многа думаў. Адразу ж і пішу табе — просяцца словы з душы. Дзіўна чалавек пабудаваны: столькі ў ім супярэчлівасцей! Але галоунае калі чалавечнасць і любоў у сэрцы жыве. Тады яно — не камень.
Як жыву я? Жыццё ў доме творчасці адно: марскі пляж, сталовая, пісьмовы стол. Зрэдку ўвечары кіно.
Надвор’е стаіць добрае для мяне, умеранае. I сонца удосталь. Вада ў моры цёплая. Ну што яшчэ, здавалася б, чалавеку не хапае?.. Яму яшчэ трэба душэўнае цяпло. Такі ён — чалавек. Асабліва яшчэ, калі сам аддае яго шчыра і многа.
Купаюся шмат, ды трошкі і пабойваюся: за ногі нешта хапае. Крыху напісаў, але праграму-мінімум сваю яшчэ не выканаў. Думаю, калі нішто не перашкодзіць, падналегчы і ўсё ж ажыццявіць задуманае. Праца таксама лекар. Ды яшчэ які, калі яна ад душы.
Хацеў не прызнавацца, аднак усё ж прызнаюся. Дзіўная рэч са мною адбываецца. За сталом у сталовай я таксама з імпэтам працую. Раніцай і ўвечары нам дадаткова, калі хто хоча, прапаноўваюць кашу. У мінулыя гады я ад яе катэгарычна адмаўляўся. Цяпер бяру. А іншы раз дык хочацца і дзве папрасіць. Далі б, але — куды гэта варта! Вось так, родная мая.
Хочацца дадому. Жыву не толькі дадатковай кашай, але і дадатковымі спадзяваннямі.
Моцна, дужа моцна цябе цалую. Саша. Усім прывітанне.
13.IX.83 г.
Добры дзень, мая светлая!
Атрымаў абодва твае пісьмы. Гэта — радасць. Перачытаў іх і як з габой пагаварыў.
Добра, што ты ўжо рыхтуешся палячыцца і адпачыць. Толькі от не напісала, на колькі дзён у цябе дадатковы водпуск.
Мілёк, калі яшчэ не ўзяла білет на самалёт, то падумай, можа лепш поездам? У Жалезнаводску чацвёрты дзень такі туман, што хоць нажом рэж. Аэрадром, канешне, у такое надвор’е не можа прымаць самалёты. А дзе ўпэўненасць, што яно не можа быць такім і ў Сімферопалі?
Чаму ты нічога не напісала мне пра хатку?
I яшчэ. Як там «нашы» кеды? Іх там ніхто не ўкраў? Я так во і бачу іх: стаяць на крэсле, пяткі разам — наскі ўрозь, левы управа, правы ўлева. Вачэй не адарваць.
Цяпер пра сябе. Пачну з аднаго эпізода. Ён табе раскрые яшчэ адну рысу духоўнага аблічча твайго мужа, якога ты, дарэчы, кепска ведаеш.
Пасля абеда паўстала «праблема» што рабіць — дождж, туман Адна-дзве мінуты развагі — і плашч на сябе, парасон у рукі… Па васьмікіламетроваму маршруту. Іду — а там ні душы. Дождж сячэ па дрэвах, па траве, па парасону… Дык жа на паўдарозе я яшчэ і заспяваў: «Я растоплю кусочки льда сердцем своим горячим…»
Лячэнне ідзе сваім ходам. Гразі прымаў на паясніцу і жывот, а цяпер дабавіла доктарка: з паясніцы — да пятак. Ужо і масаж прымаю.
Учора купіў білет, на 8-ае мая. А чаго буду сядзець тут дзевятага? усё роўна ж ніякага лячэння не будзе. Так што тэлеграму мне не высылай. Дзень Перамогі і дзень твайго нараджэння буду адзначаць пад перастук вагонных колаў.
Лячыся, мая родная, адпачывай, набірайся сілы. Моцна цалую, Саша. Усім прывітанне.
25.IV.84 г.
У дзень 60-годдзя А.П. Капусціна. Люты 1984 г.
Добры дзень, дарагі мой чалавек!
От бачыш, як атрымліваецца! Ты пісала мне пісьмо ў час суботніка, а мне даводзіцца гэта рабіць, калі б ужо і да марфея трэба было. Толькі што паставіў апошнюю кропку пад «Уступам» да кніжкі «Дружба вывела да зорак». Заўтра трэба здаць у выдавецтва.
Цяпер з прыемнасцю (а разам з тым — і па-сур’ёзнаму) пагавару з табою. Значыць, адмовілася ад плашча? Цёпла ўжо табе стала? Вось так ты заўсёды: наробіш шораху, а сама ўбок. «Я — што! Я харошая!..» А людзі вераць — не ведаюць жа… пра плашч. Што там яшчэ ў цябе? Ці ты толькі Валі ды Ларысе? Ну, добра, буду я пра сябе.
Быў у хатцы. Перш-наперш, як і належыць, павітаўся. Потым павярнууся туды-сюды — вады прынёс, пліту затапіў, схадзіў па малако… Увечары ўпіваўся асалодай ад смажанай бульбы з малаком і прыемнай цеплыні. Назаўтра што-нішто зрабіў па гаспадарцы. Цэлы дзень не прысядаў. Канчаткова ўхандокаўся (тваё любімае слоўца, хай яно палашчыць твой слых), натрудзіў спіну, што аж пытальнікам стаў. Але ноч выпраміла. Назаўтра, калі трэба было раскідваць пясок на вуліцы, зноў быў клічнікам.
У хатцы навіна, пра якую я ўсё дапытваўся ў сябе: дзе дзеліся нашы любімыя мухі? Потым лавіў сябе на думцы: от каб яшчэ так — пра любімых мышэй. А можа мышы — хай? Нядаўна я прачытаў у газеце, што англійскі інжынер сканструяваў апарат, каб даіць іх. Во разумнік! А мы!..
Усе суседзі распытвалі пра цябе, перадавалі прывітанне.
Гэтыя дні буду заняты ў Мінску, а ў пятніцу ранічкай, калі здрадлівы лес не абыдзе сваёю ласкаю, мая электрычка зноў адлічыць запаветныя кіламетры.
Вось так, родная. Моцна цябе цалую.
Саша.
14.V.84 г.
Добры дзень, мая родная!
За тэлеграму — ад сэрца. Яна так патрэбна была мне!
Вось ужо адпачынак мой пераваліў на другую палавіну. Адпачывалася па-рознаму: калі лепей, калі горш. Надвор’е няўстойлівае. Жаркія дні змяняюцца пасмурнымі з дажджамі і навальніцамі. Два дні мора штарміла, а так — тэмпература вады 25-23°. Памалу купаюся. Вось толькі бяда: кашаль. На пляжы адзін я кашляю.
Сёння выдаўся пасмурны дзень. Раніцай паехаў на рынак, купіў салодкага дарагога вінаграду, сліў, кавун… Словам, загрузіў халадзільнік. Потым амаль увесь дзень сядзеў у пакоі — пярун так жахаўся бліскавіцамі, так сварыўся і паліваў зямлю, што носа нельга было высунуць. Працаваў — увесь час патрохі працую.
Думаецца пра дом.
Пасля абеда чагосьці палез у чамадан і міжвольна ўзяў білет. Паглядзеў — поезд № 38, вагон 10, адпраўленне 14 верасня. Аднак ніхто не сустрэне. Так няладна ў нас складваецца апошнім часам; без віны вінаватыя. Але, Мілёк,— нічога, трэба, як той казаў, жыць і выконваць свае чалавечыя абавязкі на зямлі. У жыцці ўсякае бывае.
Я тут падлічваю дні, калі — дадому. Надакучыла, хочацца на свае загоны.
Як вы там? Пісьма твайго я не атрымаў яшчэ. Чакаю (памятаю, калісьці пісалі так у пісьмах) — як салавей лета.
Да пабачэння, мілая. Моцна-моцна цябе цалую. Саша. Прывітанне і добрыя мае пажаданні ўсім, хто ёсць дома.
4.ІХ.88 г.
Крым. Ялта. 1987 г. А.П. Капусцін з сястрой Любай (злева) і жончынай сястрой Святланай.
Добры дзень, жоначка мая родная!
Мне ўжо — 65. Уваліліся госці — пасядзелі, пагаманілі. Без песен. I ты з намі была. Побач са мною, плячо ў плячо.
Атрымаў віншавальныя тэлеграмы, у тым ліку і ад высокага жлобінскага начальства. Раённая газета таксама добра прывеціла — высылаю табе яе.
Цяпер хочацца папрацаваць. Збіраюся пакапацца ў Цэнтральным гістарычным архіве рэспублікі: паведамілі — тое-сёе з таго, што мяне цікавіць у дачыненні да Прыгароўскага, там ёсць.
Здароўе — мірыцца можна, калі б толькі не горш.
Выступаў на вечары, прысвечаным 75-годдзю Куляшова. Факты з апошняй сустрэчы з ім, пра якія расказаў, зацікавілі прысутных. (Успаміны А. Капусціна пра Аркадзя Куляшова «Перад расставаннем» надрукаваны ў кнізе «Вобраз». Літаратурна-крытычныя артыкулы. Мінск, «Мастацкая літаратура», стар. 265-270).
Як ты там, мая птушачка, на чужой старане — цябе ніхто не крыўдзіць? А то, дык глядзі — шусь дамоў! Хаця ў Мінску зараз сыра, шэра і няўтульна.
Лячыся, родная мая, набірайся сілёнак.
Моцна цябе цалую. Саша. Вялікае прывітанне Святлане. (Святлана — родная сястра Эміліі Іванаўны).
17.ІІ,89 г.
Мілая жоначка, добры дзень!
Чакаю, чакаю ад цябе вестачкі, а яе усё няма. Адгукніся, родная, падбадзер душу.
Пра сябе што? Пачаў ужо мацэсціцца. Праўда, асцярожна, мінімальнай дозай. Астатнія працэдуры — я табе пра іх пісаў — прымаю рэгулярна. Надвор’е ўсталявалася сонечнае, хаця і прахладнае крыху. Хаджу да мора, чытаю там, прагульваюся і… часам з табой размаўляю. Ва ўспаміны прыходзіць усё лепшае, што было ў нас, усё светлае. Прыгадваецца, як мы былі ў Карлавых Варах. Як ехалі туды, як гулялі там і што пра нас людзі казалі. Як мы ў сваім «люксе» устройвалі сабе невялічкія сціплыя святы з чэшскім півам і душыстай чэшскай гарэлачкай… Было, Мілёк, было…
Што яшчэ? Працую пакрысе. Але не столькі, як у Ялце — пэўны час адбіраюць працэдуры.
У Сочы пакуль што яшчэ зялёна, але і лістоты многа ўжо ападае.
Страляніны не чуваць, аднак усё ж адчуваецца нейкая няўлоўная падсвядомая трывога.
Ну, хопіць, Мілёк, пайду вячэраць і ячшэ раз зазірну ў паштовую «шпакоўню». А раптам!..
Павіншуй ад мяне Тамару з днём нараджэння і перадай ёй мае сардэчныя пажаданні здароўя, дабра і шчасця. (Тамара — родная сястра Эміліі Іванаўны).
Моцна цалую, Саша. Усім прывітанне.
4.ХІ.92 г.
Добры дзень, ягадка мая любая!
Спазняюся крыху з пісьмом, але на гэта ёсць уважлівыя прычыны. Хацелася ж табе паведаміць што-нішто пра сябе, а зрабіць гэтага не мог, бо спачатку трапіў, як той казаў, у нерат — ні ўзад, ні ўперад.
Дарога была — хай яно праваліцца, як цяпер ездзіць. Ды пра гэта — пры сустрэчы. А вось у санаторыі!..
Прыехаў няўдала — дзевятага і дзесятага былі ж нерабочыя дні. Дзяжурная кабета памясціла мяне часова ў нейкую «камеру папярэдняга зняволення», і я двое сутак «адбываў там пакаранне». На трэці дзень к вечару сяк-так уладзілася. Памясцілі ў невялічкі аднамесны нумар з тэлевізарам.
Санаторый, як і ўсё цяпер у нашым жыцці, разбалансаваны. Хаця, каб быў дагледжаны і захоўваліся ранейшыя парадкі, жыць можна б было. Галоўнае — кампактны, усё на месцы: і вада, і ўсе, як адзін хахол казаў, цырымоніі.