К книге
Аляксандр Капусцін. Старонкі памяціСтраница 10
63%
Страница 10
10

Начну со сводки погоды. Вчера вечером задождило и сегодня, не переставая, то моросит, то льет как из ведра. Но для меня это, пожалуй, пока что и лучше: вчера уснул у самого синего и изрядно подрумянился. Было бы сегодня солнечно — глядишь, опять не устоял бы перед соблазном. А так — волей-неволей занимайся делом: хорошо, что взял рассказ, потихоньку дорабатываю.

Чувствую себя неплохо. Купаюсь, хожу в кино, на «скачки» (то бишь на танцы). Помаленьку подъезжают знакомые. Дня два тому назад появилась Кора Петухова, приехал Володя Крыгин — член Верховного суда, с которым вместе учились в Москве.

У меня было небольшое затруднение, но я его преодолел. Новые сандали не оправдали себя, пришлось усовершенствовать их. Теперь и не беспокоят и смотрятся. Еще бы: ни у кого таких нет!

Вот, родная, пока что и все мое курортное «разнообразие». Жду твоей весточки. Как себя чувствуешь? Ты там еще не ударник коммунистического труда на новой работе?

Пиши, милая. Крепко-крепко тебя целую.

Привет Минску и хорошим минчанам.

28.V.73 г.

Добры дзень, мая родненькая! Гэта ж столькі не бачыліся! Цэлую вечнасць! Якая ты цяпер? Усё такая ж прыгожанькая, такая ж зграбненькая, як майская бярозка? Ну і добра, мая харошая, мая каханая. Здавай там хутчэй свае экзамены і залікі і прыязджай дадому, у мае абдымкі. Мне ж хутка на цёплыя воды — з 24 мая. Ужо атрымаў паведамленне.

I яшчэ ў мяне навіна — працую ў «ЛіМе». Здаецца, трапіў з агню ды ў полымя. Але не шкадую. Пажывем — пабачым. Два дні ўжо на новай пасадзе. Рабочы дзень з 11 да 18 гадзін. Але на першым часе, пакуль увайду ў рэчышча, давядзецца заседжвацца.

Якія яшчэ навіны? Заўтра вяселле ў Бутэвіча. Сёння прыязджаюці Толевы бацькі, папрасіў, каб паначавалі ў нас. Хай паначуюць.

У наступную пятніцу мяркую паехаць у Жлобін. Вось такія справы, Мілёк. Перадавай сяброўкам сваім прывітанне. Крэпка-моцна цалую цяое.

Саша.

1974 г.

Милая Милёк!

Письмо моё придет к тебе уже в новом году. Пусть принесет оно тебе, родная, светлые надежды и добрую веру.

Что о себе? К новому году издательство преподнесло мне подарок: книжицу «Человек с позицией». А портрет мой там — чудо. Без улыбки не посмотришь, будто мне, как малышу, где-то там игрушку показывают. Книжица меня порадовала.

Новостей больше — никаких. Много предпраздничных хлопот, обновляем газету. Праздник буду встречать дома, уже произвел соответствующие заготовки. Предполагаю, что стол будет богатый — с шампанским, с фруктами, с самоваром и сушками (купил полкилограмма), с соком «Манго». Здорово? Словом, холодильник битком набит яствами и питиями.

Небольшое отклонение. Написал тебе про сок «Манго» и вдруг так мне захотелось его! Боролся, боролся и не выдержал, побежал, открыл банку и попил. Окончу письмо — опять попью. Ну, это отступление.

Дальше, значит. Первого думаю сходить к Бутевичам. Толя звонил, приглашал, чтобы пришел встречать вместе Новый год, но я отказался.

Как ты, родная моя? Лечись «со всех сил».

Звонил в Жлобин, разговаривал со старичками. Крепятся. Вот и всё, кажется.

Да, Милёк, если будешь звонить и телефон будет молчать или подавать сигналы «занято», не волнуйся, он почему-то немного барахлит. Это ты сегодня утром звонила? Я кричал в трубку — никого не услышал.

Ну все, побежал сок «Манго» пить.

Целую крепко. Твой Саша. 31.XII. 75 г.

Аляксандр Капусцін. Здымак зроблены 9.10.1949. На зваротным баку надпіс:

"На память милому семейству Картаевых, в которое я вошёл без сожаления".

Здравствуй, черноморочка!

Как ты там, на теплых водах? Хорошо? По радио слышу — погода хорошая стоит и вода в самом синем в мире — как парное молоко. Так что, надеюсь, отдохнешь хорошо. Я очень доволен, что девчата устроились с лечением. Набирайтесь сил, милые мои.

Обо мне, родная, не беспокойся. Я как гвоздик. Тот… который... стальной. Вот так. Работаю много, но главное — с удовольствием. Совершенно верно, что труд облагораживает человека. Я вот всегда, как только уберу в кухне, чувствую себя значительно благороднее. Теперь я тебя понимаю: ты, наверное, тоже так? Правильно.

В редакции дел по горло. Шеф уже выписался из больницы, но завтра на две недели едет в Аксаковщину.

В Минске никаких исключительных новостей нет. Вот только писатели умирают. На днях похоронили Владимира Карпова. Инфаркт. Очень жаль — безвременно скосила его костлявая.

Погода — солнце и дождь. Не поймешь, чего больше, кажется солнца.

В Жлобине все в порядке. Вчера вечером звонил Федор. Сказал, что старики в это время за столом звенят рюмками — бобруйский зять приехал.

Такие дела, милая моя. Вот выглянуло солнышко. Ставлю точку и иду на озеро. Надо сбросить с себя усталость.

Крепко целую тебя, родная.

14.VІІІ.77 г.

Добры дзень, мая красачка!

Даўно ж ты ўжо з дому з’ехала. Ва ўсякім разе — мне так здаецца. Вельмі здоўжыўся час. А ты там — ведаеш сабе, папіваеш тую смачную вадзічку нафтусю. Дык як яна, добрае зелле? Але ж, мусіць, і прыкарпацкае паветра — не горшае? То лячыся харашэнька, ды думай ужо і пра тое, што дадому трэба.

Я тут — дык і не зразумець, у якім становішчы іншы раз бываю. То — «як цвік», то — «як гарох пры дарозе». Цяпер хаджу на лячэнне, робяць мне масаж, каб галава не так балела. У рэдакцыі ўсё па-ранейшаму: і тлуму хапае, і цікавага нямала. Дома, не збаўляючы імпэту, працую над «Чорнымі маскамі». Здаецца, бачу ўжо канцоўку аповесці. Але яно нярэдка і так бывае: ты хочаш на гару, а чорт за нагу.

Прыязджай хутчэй, родны мой Мілёк, чакаю.

Моцна цалую, Саша.

27.ХІ.78 г.

Добры дзень, Мілёк!

Падаю голас. Пакой, дзе мне жыць тыдзень (да Уладзівастока ехаць 7 дзён) цудоўны. Даплаціў 17 рублёў. Спальны вагон, купэ утульнае, зручнае, на 2 чалавекі. Прасторна. Сусед з Барысава. Але служыў у арміі на Далёкім Усходзе, многа чаго расказваў мне, уводзіў у курс, як кажуць. За акном сярэдне-рускі пейзаж. А ведаеш, Мілёк, у такую пару таксама цікава ехаць — дрэвы ў золаце. Ды яшчэ сонца свеціць. У вёсках — тыповыя рускія хаты, з аддзелкай, расфарбаваныя, у многіх цэрквы (будынкі толькі, вядома). Толькі што мінулі Яраслаўль. Горад, вакзал — прыкладна як Гродна. Але ж — Волга. На яе глядзеў ва ўсе вочы.

Рашыў ехаць без супынку да Уладзівастока. Дужа ж добрае купэ, даплата прападзе, калі спынюся, і ў Новасібірску (а я там хацеў спыніцца) месц не бывае, усе ў гэтым вагоне (а ён адзін у поездзе) едуць, як правіла далей. Так сказалі рэвізоры. Ды і часу ў мяне мала. Адтуль едучы, можа дзе спынюся. Усю ўвагу аддам Уладзівастоку.

Яраслаўскае прывітанне!

Спакойнай ночы.

Цалую, Саша.

15.Х.81 г.

Добрай раніцы, Мілёк!

Чаму добрай раніцы? У папярэднім пісьме я ж пажадаў табе спакойнай ночы.

Мы ўжо ложкі пазасцілалі, навялі парадак у сваім пакоі. Я пагаліўся, памыўся, паснедаў, чым Бог (а вярней, хто?) паслаў. Я паглядзеў на торбу — дык нейкая малаватая паказалася яна.

У прыгарадзе Пермі пераехалі Каму. Рака магутная, шырэйшая, чым Волга ў Яраслаўлі. Горад Перм не кінуўся ў вока — расцягнуты і як бы бледнаваты. Але ж з поезда не ўсё відаць, няцяжка і памыліцца.

Зараз мы ўжо ў Азіі. За Першауральскам, на 1777 кіламетры ад Масквы, стаіць чатырохгранны слуп. 3 еўрапейскага боку на ім напісана «Еўропа», з двух нейтральных — «Еўропа, Азія», з Азіяцкага — «Азія». Недалёка ад яго, у Еўропе, стаіць хаціна, мусіць, чыгуначнік нейкі жыве. Дык каза гэтага чыгуначніка ажагнула ажно ў Азію. Ходзіць там, лупатае стварэнне, між кустамі, трасе барадой. А калі ваўкі? Азія ж…

Але ў Азіі сонейка свеціць, як і ў Еўропе — шчыра і ласкава.

Пад’язджаем, Мілёк, да Свярдлоўска. Але аб гэтым у наступны раз.

Да пабачэння.

Цалую, родная.

Пермскае прывітанне табе.

Саша.

16.Х.81 г.

Мілёк, прыемнага апетыту! Чаму я так гавару? Ты, мусіць, толькі прышла з работы і будзеш вячэраць.

Дык от еду далей. Свярдлоўск. Вакзал знешне — з калонамі, унутры — з «лабірынтамі». Гамарня. Нешта ў ім прыгожае, нешта не надта высокага густу — масіўнае і цяжкае. На плошчы — скульптурная група ў гонар уральскіх добраахвотнікаў ў вайне супраць гітлераўцаў. Я глядзеў на яе і прыгадалася мне: пасля першага ранения я, беларускі добраахвотнік, ваяваў разам з імі: у складзе 6 механізаванага Уральскага добраахвотнага корпуса.

Свярдлоўск мне спадабаўся. Прамы, шырокія вуліцы, прыгожыя будынкі.

Уночы праехалі Цюмень. Выходзіў на вакзал. Людна, мітусліва. Адчуваецца навакольнае «незастойнае», кіпучае жыццё.

Раніцай — Омск. Прыемны марозік. Вакзал прыгожы, строгі і велічны. Горад каменна-драўляны. За Омскам скрозь — палі і бярозавыя пералескі. Поўна сонца, неба светла-блакітнае.

Далей пацягнуліся вядомыя Барабінскія стэпы. Многа дзе не пахадзіў плуг, там-сям бачны саланчакі. Сустракаюцца азёры.

Да пабачэння, родны мой чалавек. Свярдлоўска-Цюменьска-Омскае прывітанне.

Цалую, Саша.

17.Х.81 г.

1959 г.

Мілёк, добры дзень, родная! Учора ўвечары быў у Новасібірску. Тое, што давялося пабачыць, уражвае. Горад вялікі, каменны, прасторны. Нечым ён нагадаў мне Мінск. Вакзал прыгажэйшы за ўсе, што праязджаў. Цераз горад цячэ Об. Рака магутная, водблескі фанарных агнёў у хвалях — як невялікія маланкі.

Лёг спаць улетку, а прачнуўся зімою. У Краснаярску снег, падмарозіла. Асноўны горад далей ад чыгункі, так што мала чаго бачыў. Даведаўся, што ў Краснаярску будуецца завод цяжкіх экскаватараў. На пероне завязаў гаворку з аглядчыкам вагонаў, і ён расказаў. На развітанне сказаў: «Краснаярск ведае, што найбольш у гаспадарцы цяпер трэба». I пайшоў далей, ад вагона да вагона. А я падумаў: «Маладзец, сібірак, вунь які сэнс уклаў у свае словы! Гаспадар!» За Краснаярскам пацягнуліся сопкі, тайга (праўда, рэдкая нейкая, не «таежнага» выгляду). Дзе-нідзе — палі. Вёскі рэдка. Во зараз адна працягнулася вялікая. Але, безумоўна, не такая, як у Малдавіі. Там на кіламетры!

Абдымаю, Мілёк, цалую. Новасібірска-Краснаярскае і Омска-Енісейскае прывітанне.

«Вялікі падарожнік» Аляксандр К.

18.Х.81 г.

Мілёк, з добрай раніцай цябе і з харошым днём!

Я сёння прачнуўся ў 24 гадзіны (гэта па маскоўскаму часу, а па мясцоваму — у пяць раніцы). Пад’язджалі да Іркуцка. Горад не бачыў, цемнавата яшчэ было. Ехалі паўз Ангару. Таксама кепска бачылася. У Іркуцку стаялі 15 мінут. Прабег па вакзалу, выскачыў на прывакзальную плошчу. Вакзал вельмі спадабаўся. Пабудаваны даўно, да рэвалюцыі. Прадаўгаваты, але не прыземлены, строгі і велічны. Зараз едзем ўздоўж Байкала. Не адвесці вачэй — як мора. Надвор’е хмурае, але ўсё роўна відаць далёка. Бліжэй к берагу вада пераліваецца — цёмная, бэзавая, блакітная. Каля самага берага прасвечваецца, нават з акна вагона на дне камяні відаць. Чайкі і качкі плаваюць, лётаюць над вадой. Многа рэчак цячэ ў возера. Чыстыя такія, празрыстыя. Па той бок чыгункі — горы, тайга.

Пятыя суткі еду, Мілёк. Учора ўвечары спажыў апошні пернік. Торба стала пустая, легка так будзе. Але ж ехаць яшчэ трое сутак

Пад’язджаем да Улан-Удэ. Там буду ўкідваць у скрынку пісьмо.

Цалую, родная. Глыбокае і чыстае іркуцка-байкальскае прывітанне табе. I ўсім добрым людзям.

Саша.

19.Х.81 г.

Добры дзень, мая родная Капусціна! У палове чацвёртай ночы (па маскоўскаму часу) паснедаў і пішу табе. Учора пасля абеду праязджалі станцыю Пятроўскі завод. Назвалі так таму, што ў 1789 г. тут быў заснаваны пятроўскі жалезаробчы завод. На пероне перад будынкам вакзала ўзведзена невялікае архітэктурнае збудаванне накшталт сценкі. У яе нішах устаноўлены скульптурный партрэты дзекабрыстаў М. А. Бястужава, І.І. Пушчына, Н. А. Бястужава, І.І. Гарбачэўскага, Ф. Б. Вольфа, Н. М. Мураўёва, А. I. Мазалеўскага, М. С. Луніна, якія з 1830 г. да 1839 г. на заводзе адбывалі катаргу. Таксама напісаны словы Леніна і Герцэна пра дзекабрыстаў.

Чыту не бачыў, праспаў. Зараз едзем па Забайкаллю. Бязлесныя горы, дзе-нідзе парослыя чэзлым бярэзнікам ці нейкім нізкім кустоўем. На раўнінах сустракаюцца скірды саломы, узараныя гоні. На пероне станцыі Забайкальск-Чарнышэўскі — помнік Чарнышэўскаму. У гэтых мясцінах ён быў у ссылцы. Станцыя Зілава. На пероне на бетонным пастаменце — мармуровая дошка. «Тут у 1920 г. (сакавік-верасень) размяшчаўся штаб усходне-сібірскага фронта пад камандаваннем Д. С. Шылава». Тут жа два цагляныя слупы з партрэтамі на метале Сяргея Лазо і Дзмітрыя Шылава.

Едзем далей, Мілёк. Тэрмінова высылай пернікі па адрасу: Хабараўск, поезд «Расія», вагон 2, купэ 5. Пасылка там перахопіць мяне.

Цалую, Саша.

20.Х.81 г.

Добры дзень, Мілёк!

А я ўсё еду, еду. Ужо ў Амурскай вобласці. Тут палі. Ці не надакучыла мне ехаць? Доўгі дзень да вечара, калі рабіць нечага. А мне занятку хапае. Паміж сур’ёзна-цікавым бывае і смешнае. Вось карцінка. Па калідоры вагона ідзе гігант, метр сорак сантыметраў разам з кепкай. 8 гадзін: «Пячэнне, вафлі, шакаладныя батончыкі». 14 гадзін: «Пячэнне, вафлі, шакаладныя батончыкі». 18 гадзін: «Пячэнне, вафлі, шакаладныя батончыкі». Голас з купэ: «Закарміў!» Рогат… Праехалі горад Свабодны, пераехалі раку Зею. Шырокая, спакойная рака. Цяпер колькі хапае зроку — поле. Зямля чорная, відаць, хлеб родзіць. Колы гучна пралескаталі па шырокім мосце, цераз рэчку Белую — маладую і вясёлую. Спыніліся на станцыі Белагорск. Накуплялі газет. Сусед купіў дыню. Яна аказалася — як дзядзькавы клёцкі. Цяпер, падыніўшыся, вывучаем, што паведамляе нам перыядычны друк.

Праз суткі, калі ўсё будзе нармальна, прыедзем у пункт прызначэння.

Да пабачэння. Цалую, родная.

Зейска-Амурскае прывітанне табе. Кланяюся маёй Белай Русі.

Саша. 21.Х.81 г.

Добры дзень, родная мая Мілёк!

Маё табе Ціхаакіянска-Уладзівастокскае прывітанне!

Сёння ў 16 гадзін па мясцоваму часу прыехаў ва Уладзівасток. Надвор’е было пахмурнае, але дождж, які ішоў з ночы, перастаў. Адразу кінуўся ў гасцініцу — трапіў у бліжэйшую ад вакзала, «Прымор’е». Адміністратар паглядзела мае дакументы, сказала, што знойдзецца месца, але патрабавала пропуск ва Уладзівасток — горад жа пагранічны. А дзе я яго вазьму? Адправіла у міліцыю за дазволам на прыпіску. Там усё вырашылася хутка,

Предыдущая главаГлава 10 из 16Следующая глава